Вулічныя заклікі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Buy my Larders», заклік парыжскага вулічнага гандляра, гравюра Фурнэля з «Les Cris de Paris, types et physionomies d’autrefois», XIX стагоддзе

Вулічныя заклікі — гэта кароткія лірычныя заклікі гандляроў, якія прадаюць сваю прадукцыю і паслугі на рынках пад адкрытым небам. Звычай рознічнага гандлю прымусіў шматлікіх гандляроў ствараць нестандартныя меладычныя фразы. На працягу XVIII і XIX стагоддзя вулічныя заклікі буйных гарадскіх цэнтраў сталі адной з адметных рыс жыцця горада. Яны былі папулярнай тэмай для паэтаў, музыкаў, мастакоў і пісьменнікаў таго часу. Многія з гэтых вулічных заклікаў былі ўнесены ў вялікія калекцыі альбо ўключаны ў больш буйныя музычныя творы, што захавала іх ад забыцця.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ганчарны гандляр, з серыі «Заклікі Неапаля» з фарфорам Кападымонтэ  (англ.), каля 1745 года.

Вулічныя гандляры і іх заклікі былі вядомыя ў сярэднявечны перыяд. Аднак колькасць вулічных гандляроў, якія працуюць у гарадах, прыкметна павялічылася з XVII стагоддзя. Напрыклад, у Лондане яны пачалі запаўняць вуліцы на працягу дзесяцігоддзяў пасля Вялікага пажару, калі буйная праграма перабудовы прывяла да знікнення асноўнага рынку Лондана — Стокс-Маркету  (англ.) ў 1773 годзе. Выцясненне адкрытага рынку прымусіла вялікую колькасць вулічных гандляроў і вандроўных гандляроў запоўніць прагал у размеркаванні прадуктаў харчавання, забяспечыўшы танную прадукцыю ў невялікіх колькасцях рабочым, якія са свайго боку працавалі доўгія гадзіны на цяжкіх працах, што не пакідала ім часу наведваць рынкі, размешчаныя ўдалечыні ад цэнтра горада. Гэта прывяло да значнага павелічэння нефармальнага і нерэгуляванага гандлю, які ажыццяўлялі вулічныя разносчыкі.

У пачатку XVIII стагоддзя пасля прамысловай рэвалюцыі колькасць вулічных гандляроў зноў павялічылася, паколькі шмат якія рабочыя з розных месцаў шукалі працу ў вялікіх гарадскіх цэнтрах. Па меры павелічэння колькасці гарадоў павялічылася і колькасць вулічных гандляроў[1]. На працягу XVIII і XIX стагоддзяў вуліцы Лондана запоўніліся разносчыкамі, стымулюючы інтэнсіўную канкурэнцыю паміж імі[2]. Каб вылучыцца сярод натоўпу, вулічныя гандляры пачалі складаць характэрныя, меладычныя заклікі. Прыблізна ў гэты ж час гэтыя кур’еры і вулічныя разносчыкі самых розных тавараў запоўнілі вуліцы іншых еўрапейскіх гарадоў, уключаючы Парыж, Балонню і Кёльн [3].

Сацыяльны аглядальнік ХІХ стагоддзя Генры Мэйх’ю  (руск.) распавядае пра суботні вечар на Нью-Каце  (руск.), вуліцы у Ламбеце  (укр.), на поўдзень ад ракі:

Асветлены мноствам агнёў … Кат быў спакаваны ад сцяны да сцяны… гоман стаяў аглушальны, гандары заклікалі пра свой тавар са ўсёй сілай сваіх лёгкіх на фоне арды вулічных музыкаў[4].

Кожны гандаль распрацаваў свой уласны унікальны тып вулічных заклікаў: характэрны набор слоў ці ўнікальную мелодыю[5]. Гэта служыла сродкам выяўлення кожнага віду гандляра і прадаванага тавару, надаючы кожнай здзелцы свае «славесныя і гукавыя прасторы».[6]

На працягу XIX стагоддзя вулічныя гандляры адчулі павелічэнне колькасці нападаў з боку духавенства і ўладаў, якія імкнуліся пазбавіць гарадскія вуліцы ад нерэгуляванага вулічнага гандлю. Ініцыятывы па барацьбе з ім прымаліся з перапынкамі і да гэтага: розныя спробы абмежаваць вулічны гандаль вядомыя падчас праўлення Лізаветы I (1558—1603) і Карла I (1625—1649)[7]. Гэтыя пастаянныя атакі спрыялі фарміраванню пачуцця групавой ідэнтычнасці сярод пастаўшчыкоў і стваралі атмасферу адкрытага непадпарадкавання. Вулічныя гандляры складалі ўлёткі, у якіх яны абгрунтоўвалі сваю ўласную палітычную ідэнтычнасць у песнях[8].

Гэй, бабкі, трапкі, караўкі,
не тугі не слабкі!

Заклік караўніка  (руск.)— чалавека, які збіраў лом і анучы (караўкі) па вёсках у абмен на розныя гаспадарчыя прылады.

Гісторыкі сцвярджаюць, што гарадскія заклікі далёка не раздражнялі, хутчэй, яны былі найважнейшай формай перадачы важнай інфармацыі да сучаснага перыяду масавых камунікацый.[9] Вулічныя крыкі сталі знікаць з сярэдзіны XX стагоддзя калі пастаянныя рынкі выціснулі неафіцыйны і выязны вулічны гандаль[10].

У мастацтве[правіць | правіць зыходнік]

Выдатны прыклад выкарыстання вулічных заклікаў падае Віталь Вольскі ў карціне першай сваёй камедыі «Несцерка». Там галоўны герой трапляе на кірмаш, дзе з розных бакоў гандляры і гандляркі заклікаюць і прынаджваюць пакупнікоў на свае тавары. Напрыклад, там гучаць такія вершаваныя заклікі[11]:

" Добрае піва, усім на дзіва! Хто хоча мёду, мёду на выгоду? "
" Гузікі, пацеркі, істужкі! Купляйце, дзяўчаткі-падружкі! "
" Пакаштуйце, панок, мой салодкі мядок! "
" Гарэлкі кілішак для здароўя кішак! "
" Глядзі, якія кветкі, каб былі здаровы твае дзеткі! "

Зноскі

  1. Jones, P. T. A., «Redressing Reform Narratives: Victorian London’s Street Markets and the Informal Supply Lines of Urban Modernity», The London Journal, Vol 41, No. 1, 2006, pp 64-65
  2. Kelley, V., «The Streets for the People: London’s Street Markets 1850—1939», Urban History, June, 2015, pp. 1-21,
  3. Harrison, G., «Review: The Criers and Hawkers of London: Engravings and Drawings by Marcellus Laroon by Sean Shesgreen», Huntington Library Quarterly, Vol. 54, No. 1 (Winter, 1991), pp. 79-84 <Stable URL: https://www.jstor.org/stable/3817273>
  4. Mayhew, Henry  (руск.), 1851—1861 cited in London Labour and the London Poor, Researched and written, variously, with J. Binny, B. Hemyng and A. Halliday.
  5. Boutin, A., «City of Noise: Sound and Nineteenth-Century Paris», University of Illinois Press, 2015, p. 35
  6. Butterfield, A.  (англ.), «The Familiar Enemy: Chaucer, Language, and Nation in the Hundred Years War», Oxford University Press, 2009, p. 216
  7. Knight, C.  (руск.), «Street Noises», Chapter 2 in Knight, C. (ed), London, Vol. 1, C. Knight & Co., 1841. p. 135
  8. Peddie, I., «Playing at Poverty: The Music Hall and the Staging of the Working Class», in Krishnamurthy, A. (ed), The Working-Class Intellectual in Eighteenth- and Nineteenth-Century Britain, Ashgate Publishing, 2009, pp 235—254
  9. Garrioch, D., "Sounds of the City: the soundscape of early modern European towns, " Urban History, 2003, Vol. 30, no. 1, pp 5–25, abstract
  10. Jones, P. T. A., «Redressing Reform Narratives: Victorian London’s Street Markets and the Informal Supply Lines of Urban Modernity», The London Journal, Vol 41, No. 1, 2006 p. 64 and pp. 73-74
  11. Віталь Вольскі. Несцерка

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]