Вустэрскі дзяржаўны ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вустэрскі дзяржаўны ўніверсітэт
англ.: Worcester State University
Арыгінальная назва англ.: Worcester State University
Заснаваны 1874
Студэнты 5 724[1] і 4 075[2]
Размяшчэнне Вустэр, Масачусетс, ЗША
Сайт worcester.edu

Вустэрскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Worcester State University) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Вустэр у штаце Масачусетс, ЗША.

Кампус[правіць | правіць зыходнік]

Кампус плошчай 58 акраў уключае ў сябе лясы і забалочаныя тэрыторыі і мае схіл, які выходзіць на ўсход, з будынкамі непасрэдна на схіле пагорка.

У канцы ХІХ стагоддзя кампус быў маёнткам Уільяма Севера Лінкальна (1811–1889), які ўзначальваў 34-ы Масачусецкі пяхотны полк падчас Грамадзянскай вайны ў ЗША і атрымаў званне брыгаднага генерала ў 1865 годзе. Ён быў сынам Леві Лінкальна-малодшага, былога губернатара штата Масачусетс.

У 1930 годзе гэтае месца было набыта для новага кампуса вучэльні, а ў 1942 годзе былі дададзены дадатковыя трыццаць пяць акраў.

Сёння каля 30% студэнтаў дзённай формы навучання пражываюць у кампусе.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Школа навукі, тэхналогій і здароўя
  • Школа гуманітарных і сацыяльных навук
  • Школа адукацыі, ліберальных і міждысцыплінарных студый

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]