Вустэрскі ўніверсітэт
Вустэрскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: University of Worcester | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Worcester |
Заснаваны | 1946 |
Год рэарганізацыі | 2005 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Вустэр, Англія |
Сайт | worcester.ac.uk |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вустэрскі ўніверсітэт (англ.: University of Worcester) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Вустэр.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1946 годзе ў Вустэры на месцы адной з былых ваенных баз, якія выкарыстоўваліся падчас Другой сусветнай вайны, быў створаны педагагічны каледж Бірмінгемскага ўніверсітэта. У 1970-х гадах Савет па нацыянальных акадэмічных узнагародах зацвердзіў кваліфікацыі Вустэрскага каледжа вышэйшай адукацыі. У 1992 годзе Ковентрыйскі ўніверсітэт пагадзіўся зацвердзіць курсы гэтай навучальнай установы. Каледж медыцынскіх сясцёр і акушэрства быў паглынут вучэльняй у 1995 годзе. У 1997 годзе Таемны савет пацвердзіў паўнамоцтвы ўстановы па прысваенне дыпломаў аб вышэйшай адукацыі, і пасля ён стаў называцца Вустэрскім універсітэцкім каледжам. У 2005 годзе Таемны савет надаў яму статус універсітэта. У верасні таго ж года ўстанова была перайменавана і атрымала сучасную назву. У 2010 годзе Таемны савет надаў універсітэту паўнамоцтвы па прысваенні і доктарскіх ступеняў. У тым жа годзе універсітэт адкрыў кампус у адрамантаваным былым лазарэце, каб стварыць там бізнес-школу.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вустэрскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
- ↑ (unspecified title) Праверана 27 ліпеня 2019.