Вусы
Вусы — валасы або валасінкі, якія растуць у чалавека (у мужчыны, вельмі рэдка — у жанчыны, што бывае звязана з гарманальнымі адхіленнямі ў арганізме) пад носам (на верхняй губе). У млекакормячых (грызуны, коткі) шорсткія датыкальныя валасы вакол носа называюцца вібрысы і маюць іншае паходжанне.
Вусы ў жывёл[правіць | правіць зыходнік]
Сысуны[правіць | правіць зыходнік]
Вусы ў некаторых жывёл выконваюць вельмі важную сэнсарную (звычайна датыкальную, механаадчувальную) функцыю. Так, у пацука гэта адзін з асноўных органаў пачуццяў. Вусы пацука вібруюць з частатой каля 8 Гц. Дакранаючыся навакольных прадметаў вусамі, якія вібруюць, пацук ацэньвае сваё асяроддзе. Адначасова з рытмічнай пальпацыяй вусамі, пацук здзяйсняе ўдыхі і выдыхі, абнюхваючы навакольныя прадметы.
Членістаногія[правіць | правіць зыходнік]
Утварэнні ў галаўной частцы большасці насякомых і ракападобных. Маюць адрозныя ад валасоў сысуноў паходжанне і склад.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вусы