Каціныя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Каціныя
Charging Leopard-001.JPG
Малады леапард (Panthera pardus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Felidae Fischer-Waldheim, 1817

Падсямействы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   180580
NCBI   9681
EOL   7674
FW   41045

Каціныя, кашэчыя (Felidae) — сямейства млекакормячых атрада драпежных. Найбольш спецыялізаваныя з драпежнікаў.

Да сямейства належаць буйныя і сярэднія па памерах жывёлы, якія з’яўляюцца падпільноўваючымі драпежнікамі. Цела ў іх стройнае, гнуткае, з акруглай галавой. Каціныя валодаюць добра развітым слыхам і зрокам. Знаходзячыся ў засадзе, яны непрыметна падкрадваюцца да здабычы і, зрабіўшы кароткі кідок, хапаюць яе. Бясшумна падкрадвацца ім дазваляюць развітыя на ніжнім баку пальцаў падушачкі і ўцяжныя кіпцюры, якія пры хадзьбе не стукаюць і не тупяцца.

Памеры шырока вагаюцца: ад 34 см і масы 1 кг (плямістай-рудая котка) да 3,8 м і больш за 300 кг (тыгр). Канечнасці пальцаходзячыя, пярэднія — 5-пальцавыя, заднія — 4-пальцавыя. Ва ўсіх відаў, акрамя гепарда і суматранскай коткі, кіпцюры ўцягвальныя. Зубоў менш, чым у астатніх драпежных (28-30), таму пыса кароткая, а галава выглядае круглявай. Зубная сістэма рэзка выяўленага драпежнага тыпу. Язык пакрыты дробнымі, завостранымі рагавымі смочкамі, якія дапамагаюць кашэчым саскабляць мяса з касцей і чысціць поўсць. Хвост у большасці відаў доўгі. Афарбоўка ад шэрай да рудавата-бурай, як правіла з палосамі, плямамі, плямкамі або разеткамі. Валасяное покрыва нізкае, больш пухнатае ў паўночных і высакагорных відаў. З органаў пачуццяў лепш развітыя слых і зрок; нюх слабей. Коткі здольныя чуць вельмі высокія гукі — частатой да 80 000 Гц (чалавек да 20 000 Гц).

Спосаб жыцця пераважна змрочны і начны. Жывуць у адзіночку ці сем'ямі; львы ўтвараюць прайды. Дробныя віды размножваюцца штогод або часцей (свойскі кот); буйныя — раз у 2-3 гады. Дзіцянятаў у дробных відаў да 5-6, у буйных 2-4. Дзіцяняты нараджаюцца сляпымі і бездапаможнымі. Выхоўвае дзіцянятаў маці, бацька клапоціцца пра іх толькі ў рэдкіх выпадках. Працягласць жыцця да 30 гадоў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Біялогія: вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / Л. В. Камлюк, А. С. Шалапёнак; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — 3-е выд., дап. — Мінск: Нар. асвета, 2010. — 222 с.: іл. ISBN 978-985-03-1367-6.