Выгвозера
Выгляд
| Выгвозера | |
|---|---|
| руск.: Выгозеро | |
| | |
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 89 м |
| Даўжыня |
|
| Шырыня | 23,5 км |
| Плошча | 1159 км² |
| Аб’ём | 6,5 гектаметр кубічны |
| Найбольшая глыбіня | 18 м |
| Басейн | |
| Упадаюць | Верхні Выг |
| Выцякаюць | Ніжні Выг |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Карэлія |
| Ідэнтыфікатары | |
| ДВР | 02020001211102000006742 |
Выгвозера, Выгвозерскае вадасховішча (руск.: Вы́гозеро) — возера ў Расіі, у Сегежскім раёне Карэліі.
Плошча паверхні 1159[1] км². Найбольшая глыбіня 18 м. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 1[1] м. Пераўтворана ў вадасховішча ў 1933 годзе ў час будаўніцтва Беламорска-Балтыйскага канала. Праз возера працякае рака Выг (упадае Верхні Выг, выцякае Ніжні Выг).
Вадасховішча выкарыстоўваецца ў мэтах суднаходства і энергетыкі. Каля Выгвозера знаходзіцца горад Сегежа.
Зноскі
- 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4). — С. 303.
