Выгнанне марыскаў
Выгнанне марыскаў, таксама Выгнанне маўраў, 9 красавіка 1609—1614 (ісп.: Expulsión de los moriscos) — масавая дэпартацыя рэшты маўрытанскага насельніцтва з тэрыторыі каралеўства Іспанія па загаду Філіпа III. Мішэнню дэпартацыі былі марыскі — маўры, якія афіцыйна прынялі хрысціянства. Дэпартацыя была для свайго часу старанна арганізавана. Пра яе захаваліся падрабязныя запісы ў рэгістрах.
Рэгламент
[правіць | правіць зыходнік]Марыскам дазвалялася везці толькі рухомую маёмасць. Нерухомасць канфіскоўваў іх феадал. На караблі з марыскаў спаганялі плату за праезд.
Па жаданні, у паселішчах, дзе марыскі складалі большасць, 6 са 100 сем'яў маглі застацца для падтрымання інфраструктуры. Дзяцей да 4-х гадоў прапанавалася аддаваць на выхаванне старым хрысціянам, хоць на практыцы да гэтага практычна не звярталіся. Пазней у Іспаніі дазволена было застацца ўсім марыскам да 16 гадоў. У цэлым, не менш за 10 000 з іх удалося так ці інакш пазбегнуць дэпартацыі (галоўным чынам у Кастыліі).
Вынікі і наступствы
[правіць | правіць зыходнік]Па выніках вопісу 1619 года, высяленню падверглася каля 272 тысяч чалавек (каля 85 % ад агульнай колькасці), што складала парадку 4 % насельніцтва Іспаніі. Тым не менш, колькасць выгнаных была ў 5 разоў меншая, чым колькасць памерлых ад эпідэміі чумы, якая патрапіла краіну ў 1598—1602, таму перапісчыкі і чыноўнікі прыйшлі да высновы, што ў маштабах краіны дэпартацыя не нанесла вялікай шкоды. У шэрагу месцаў павышанай канцэнтрацыі марыскаў іх выгнанне ўсё ж значна паменшыла прыбытковасць хрысціянскіх памешчыкаў — у такіх акругах як Валенсія, Сарагоса, Тарагона і інш.[1] Некаторыя дэпартаменты Гранады на доўгія гады ператварыліся ў пустэльні.
Транзіт і месцы прызначэння
[правіць | правіць зыходнік]Не менш за 150 000 марыскаў было адпраўлена ў порт г. Марсель (Францыя). Большасць выгнаных (70-75 %) рана ці позна асела ў краінах Магрыба, дзе яны зноў прынялі іслам. На тэрыторыі сучаснага Марока яны заснавалі алігархічную рэспубліку Бу-Рэгрэг (1627—1641)[2]. Частка марыскаў, якія жадалі застацца хрысціянамі, аддала перавагу перасяліцца ў Праванс (40 000), г. Ліворна (Італія) ці Лацінскую Амерыку.
За больш чым 100 гадоў, якія прайшлі пасля падзення Гранадскага эмірата, шматлікія марыскі ўжо паспелі перабрацца ў іспанскія і партугальскія калоніі ў Амерыцы або змяшацца з мясцовым насельніцтвам паўвострава, пра што сведчаць даныя сучаснага генетычнага аналізу іспанцаў (доля паўночнаафрыканскіх генаў у іх вар'іруе ў межах 3,0 — 10,0 %). У цэлым, у генах 11 % сучасных іспанцаў можна выявіць паўночнаафрыканскія прымешкі, а ў 20 % — яўрэйскія.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Мудэхарскія паўстанні
- Прагматычныя эдыкты (1501—1502)
- Альпухарскае паўстанне (1568—1571)
- Выгнанне яўрэяў з Іспаніі (1492)
Зноскі
- ↑ Выгнанне маўраў з Іспаніі(недаступная спасылка)
- ↑ МОРИСКИ