Выпадковы секс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Выпадковы сэкс — сексуальная актыўнасць, якая адбываецца па-за рамантычнымі адносінамі і мае на ўвазе адсутнасць абавязацельстваў паміж партнёрамі.

Большасць рэлігій не ўхваляюць сэкс па-за шлюбам. Рэлігійныя і нерэлігійныя людзі ў асноўным адчуваюць падобныя пачуцці, калі гаворка ідзе пра выпадковыя палавыя сувязi, з большай розніцай у адносінах паміж мужчынамі і жанчынамі.[1] У некаторых краінах, такіх як Пакістан, Кувейт, Аўганістан любая форма сэксуальнай актыўнасці па-за шлюбам з’яўляецца незаконнай.[2]

Даследаванне культуры выпадковых сувязяў у ЗША паказала, што выпадковы сэкс не садзейнічае ўмацаванню адносін у будучыні. На тэрмін адносін асноўны ўплыў аказвае мэта, якую людзі пераследуюць, уступаючы ў адносіны.[3] Даследаванне сэксуальных паводзінаў, праведзенае ў Бразіліі з 1998 па 2015 год, паказала, што пік выпадковых сувязяў прыпадае на ўзрост 16-24 гады.[4] Стала звычайнай практыкай, калі людзі адкрыта расказваюць пра свае выпадковыя сэксуальныя кантакты і асабістыя погляды на гэтую тэму ўжо на першым спатканні ці сустрэчы.[5] Іншае даследаванне паказала, што прэзерватывы выкарыстоўваліся толькі ў 69 з кожных 100 палавых кантактаў з пранікненнем.[6]

Агульнасусветныя дадзеныя з 2007 па 2017 год паказваюць, што выпадковыя палавыя сувязі сярод маладых людзей скараціліся. Даследаванне 2021 года вытлумачыла гэтае зніжэнне зніжэннем спажывання алкаголю, павелічэннем колькасці відэагульняў і павелічэннем долі маладых людзей, якія жывуць са сваімі бацькамі.[7]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Religious individuals regret having casual sex only slightly more. phys.org. Праверана 20 студзеня 2022.
  2. Romance Round The World: From Meet Markets To Covert 911 Calls. npr.org. Праверана 20 студзеня 2022.
  3. Do Casual Hookups Ever Lead to Serious Relationships?. psychologytoday.com. Праверана 20 студзеня 2022.
  4. Brazil Hook Up Guide For Singles And Couples. worldhookupguides.com. Праверана 20 студзеня 2022.
  5. Hooking up or dating: Who benefits?. medicalxpress.com. Праверана 20 студзеня 2022.
  6. Prevalence and Characteristics of Sexual Hookups Among First-Semester Female College Students. ncbi.nlm.nih.gov. Праверана 20 студзеня 2022.
  7. Why are fewer young adults having casual sex?(недаступная спасылка). afftherecord.com. Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2022. Праверана 20 студзеня 2022.