Выратавальная аперацыя ва Утаракхандзе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Аперацыя «Зіндагі»[1] — выратавальная аперацыя па вызваленні 41 рабочага, якія апынуліся заблакаваны ў тунэлі ў акрузе Утаркашы штата Утаракханд, Індыя.

12 лістапада 2023 года ў 5:30 па мясцовым часе ў ходзе будаўніцтва абвалілася частка тунэля Сілк’яра Бенд — Баркот. У пастцы апынуўся 41 рабочы[2][3]. Будаўніцтва тунэля вяло Таварыства Navayuga Engineering Construction Limited (NECL) пад наглядам урадавай дзяржкампаніі National Highways and Infrastructure Development Corporation Limited (NHIDCL)[4].

Урад штата неадкладна распачаў выратавальную аперацыю, у якой прынялі ўдзел шэраг дзяржаўных упраўленняў, у тым ліку сілы хуткага рэагавання штата, паліцыя штата, сапёры з Корпуса сапёраў індыйскай арміі, аддзел Шывалік з Арганізацыі прыгранічных дарог[5][6][7][8]. Таксама былі прыцягнуты сілы шматлікіх прыватных арганізацый, уключаючы аўстралійскіх спецыялістаў па тунэлях Арнольда Дыкса і Крыса Купера[9][10]. Таксама была праведзена кансультацыя з удзельнікамі выратавання школьнікаў з затопленай у 2018 годзе пячоры Тхамлуангнангнан у Тайландзе[11].

28 лістапада ратавальнікам удалося прабіцца да рабочых і працягнуць да іх трубу[12]. Іх эвакуіравалі па адным на насілках, працэс заняў некалькі гадзін[13]. У 20:50 па мясцовым часе ўрад штата пацвердзіў, што ўсе рабочыя былі паспяхова эвакуіраваны[14].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Irshad, Dil Bar (23 November 2023). "Operation Zindagi: State-led Rescue Operation in Uttarkashi Tunnel Collapse". BNN Breaking [амерыканская англійская]. Архівавана з арыгінала 29 November 2023. Праверана 27 November 2023.
  2. Sebastian, Meryl (14 November 2023). "Uttarakhand tunnel collapse: Rescuers race to save 41 workers trapped in India tunnel". BBC News [брытанская англійская]. Архівавана з арыгінала 14 November 2023. Праверана 14 November 2023.
  3. "Uttarakhand Tunnel Collapse Update: How Will The Trapped Workers Be Rescued?". NBC Right Now [англійская]. India times. 14 November 2023. Архівавана з арыгінала 14 November 2023. Праверана 14 November 2023.
  4. "Uttarakhand tunnel collapse: All eyes on Hyderabad-based Navayuga Engineering". www.msn.com. MSN. 20 November 2023. Архівавана з арыгінала 29 November 2023. Праверана 20 November 2023.
  5. "How Border Roads Organisation Aided The Himalayan Rescue Op". NDTV.com. Архівавана з арыгінала 29 November 2023. Праверана 2023-11-28.
  6. "Rescuers dig to reach 41 workers trapped in collapsed road tunnel in north India". AP News [англійская]. 13 November 2023. Архівавана з арыгінала 13 November 2023. Праверана 14 November 2023.
  7. "40 Indian workers to spend third night trapped in collapsed tunnel as rescue slows". The Independent [англійская]. 14 November 2023. Архівавана з арыгінала 14 November 2023. Праверана 14 November 2023.
  8. "Uttarakhand tunnel rescue ops: Indian Army's engineer regiment called in for manual drilling". DNA India [англійская]. Архівавана з арыгінала 27 November 2023. Праверана 28 November 2023.
  9. "Uttarkashi tunnel rescue operation: 'We can get through', says Mirco Tunnelling expert Chris Cooper ahead of manual drilling | TOI Original – Times of India Videos". The Times of India [англійская]. Архівавана з арыгінала 27 November 2023. Праверана 2023-11-28.
  10. "Meet Arnold Dix, tunnelling expert India thanks for Uttarkashi rescue". India Today [англійская]. Архівавана з арыгінала 28 November 2023. Праверана 2023-11-28.
  11. Mogul, Rhea (16 November 2023). "Indian authorities contact Thai cave rescue team as urgency increases to reach trapped men". CNN. Архівавана з арыгінала 16 November 2023. Праверана 17 November 2023.
  12. "Uttarakhand tunnel rescue live: Teams break through to trapped India workers". BBC News [брытанская англійская]. 28 November 2023. Архівавана з арыгінала 29 November 2023. Праверана 28 November 2023.
  13. "Indian rescuers reach 41 men trapped in tunnel". The Guardian [брытанская англійская]. 28 November 2023. ISSN 0261-3077. Архівавана з арыгінала 28 November 2023. Праверана 28 November 2023.
  14. "Uttarakhand tunnel rescue live: Trapped workers rescued after 17 days". BBC News [брытанская англійская]. 28 November 2023. Архівавана з арыгінала 28 November 2023. Праверана 28 November 2023.