Высокі прадстаўнік па Босніі і Герцагавіне

Высокі прадстаўнік па Босніі і Герцагавіне (англ.: High Representative for Bosnia and Herzegovina) — каардынатар міжнародных намаганняў па выкананні грамадзянскіх аспектаў мірнага ўрэгулявання ў Босніі і Герцагавіне[1].
Высокі прадстаўнік таксама з’яўляецца адмысловым Прадстаўніком Еўрапейскага саюза.
Паўнамоцтвы
[правіць | правіць зыходнік]Высокі прадстаўнік валодае паўнамоцтвамі звальняць дзяржаўных дзеячаў, дзеянні якіх нясуць пагрозу міру і бяспецы Босніі і Герцагавіны, а таксама адмяняць рашэнні баснійскіх уладаў і выносіць свае ўласныя[1].
Высокі прадстаўнік і яго Апарат (Office of the High Representative, OHR) рэпрэзентуюць краіны-ўдзельніцы Дэйтанскага дагавора праз Савет па выкананні Мірнага дагавора (Peace Implementation Council, PIC).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасада была створана ў 1995 годзе, адразу ж пасля падписання Дэйтанскай мірнага дагавора, для назірання за выкананнем гэтай дамовы.
27 лютага 2007 года Савет па выкананні Мірнага дагавора вырашыла спыніць мандат Высокага прадстаўніка з 30 чэрвеня 2008 года. Аднак у лютым 2008 года была прынята пастанова падоўжыць мандат на няпэўны тэрмін, улічваючы яго станоўчыя вынікі[2].
Спіс Высокіх прадстаўнікоў
[правіць | правіць зыходнік]Усе Высокія прадстаўнікі былі з краін Еўрасаюза, а іх паўнамоцтвы былі атрыманы ад Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
Карл Більт (14 снежня 1995 — 18 чэрвеня 1997)
Карлас Вэстэндорп (18 чэрвеня 1997 — 18 жніўня 1999)
Вольфганг Петрыч (18 жніўня 1999 — 27 траўня 2002)
лорд Пэдзі Эшдаўн (27 траўня 2002 — 31 студзеня 2006)
Крысціян Шварц-Шылінг (31 студзеня 2006 — 2 ліпеня 2007)
Міраслаў Лайчак (2 ліпеня 2007 — 26 сакавіка 2009)
Валянцін Інцко (26 сакавіка 2009 — 31 ліпеня 2021)
Крысціян Шміт (31 ліпеня 2021 — цяперашні час)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сайт Высокага прадстаўніка па Босніі і Герцагавіне (англ.)
- Сайт Адмысловага прадстаўніка ЕС па Босніі і Герцагавіне Архівавана 18 лістапада 2011. (англ.)