Вэсткот-Хорт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Тытульны ліст кнігі «Грэчаскі Новы Запавет Вэсткота і Хорта» першага Нью-Ёркскага выдання 1881 года

Вэсткот-Хорт, ужываецца таксама назоў Грэчаскі Новы Запавет Вэсткота і Хорта, або Новы Запавет у грэчаскім арыгінале (англ.: The New Testament in the Original Greek — версія тэксту Новага Запавету на арыгінальным дыялекце кайнэ старажытнагрэчаскай мовы, апублікаваная ў 1881 годзе двума прафесарамі Кембрыджа Брукам Фосам Вэсткотам[en] (1825—1901) і Фэнтанам Джонам Энтані Хортам (1828—1892). Кніга была надрукавана ў Нью-Ёрку. Рэдактары супольна працавалі над выданнем тэксту на працягу 28 гадоў. У навуковых выданнях выкарыстоўваецца для тэксту Вэсткота і Хорта скарот — «WH».

Выданне кнігі з’яўляецца плёнам тэксталагічнага даследавання двух навукоўцаў. Крыніцамі для выдання кнігі былі найбольш старажытныя захаваныя рукапісы-манускрыпты на кайнэ IVV стагоддзя: Ватыканскі кодэкс, Сінайскі кодэкс, Кодэкс Безы, Александрыйскі кодэкс, Яфрэмаў кодэкс. Апроч тэкстаў на старажытнагрэчаскай навукоўцы скарысталі для сваёй працы захаваныя і наяўныя ў іх дырэктыве тэксты-рукапісы на старажытналацінскай і старажытнасірыйскай. Асноўнымі з пяці старажытнагрэцкіх тэкстаў былі Сінайскі і Ватыканскі кодэксы. Калі якое-небудзь месца ў тэксце Ватыканскага і Сінайскага кодэксаў адрозніваліся ад астатніх, то абіраўся тэкст Ватыканскага і Сінайскага кодэксаў. Калі розначытанні былі паміж Ватыканскім і Сінайскім кодэксамі, то абіраўся тэкст Ватыканскага кодэкса. Часам тэкст Кодэкса Безы адпавядаў тэкстам старажытналацінскім і старажытнасірыйскім і быў карацей чым той жа самы тэкст у Ватыканскім кодэксе, у гэтым выпадку навуковы друкавалі тэкст Кодэкса Безы. Тэкст Вэсткота і Хорта з’яўляецца адной са спроб рэканструкцыі тэксту Новага Запавету. Апроч тэкста Вэсткота і Хорта былі і іншыя спробы рэканструкцыі арыгінальнага тэксту Новага Запавету, напрыклад, «Новы Запавет на грэчаскай мове Нэстле-Аланда» (англ.: «Novum Testamentum Graece Nestle — Aland») і іншыя. Новы Запавет Вэсткота і Хорта вытрымаў некалькі выданняў.

Выданні «The New Testament in the Original Greek»[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Литература[правіць | правіць зыходнік]