Размовы:Вэсткот-Хорт
Калегі, дапамажыце з перакладам імён. Паводле Закона аб ПБАіП 2008 г. Атрымліваем вось што: 3. "Літара э ў запазычаных словах пасля губных зычных, а таксама пасля з, с, н пішацца згодна з літаратурным вымаўленнем. Так, словы капэ'ла, сурвэ'тка, экзэмпля'р, маянэ'з, тунэ'ль, сэ'рвіс, інтэрнэ'т пішуцца з літарай э, а словы меда'ль, ме'неджмент, не'рвы, парла'мент, перспекты'ва, газе'та, серві'з - з літарай е." Дык вось, літара В з'яўляецца губным зычным, таму, як мне падаецца, пасля яго мае быць літара Э. Але падобныя назвы ў іншых артыкулаў перакладаюцца з літарай Е (напрыклад, Вест-Айленд. Гэта на падставе БелЭна, я так разумею? Але Белэн была выдадзена да рэформы 2008 года. Дык як усё ж мае быць?--В. Шэлехаў 17:37, 17 кастрычніка 2017 (MSK)
- Лічу аптымальным англійскі гук 'æ' (звычайна англійская літара "a") у асабістых назвах перадаваць як "э", а гукі 'e', 'eɪ', 'ɛː' (звычайна англійская літара "e") праз "е". Вядома, у нейкіх традыцыйных і асаблівых сітуацыях можна адступаць ад гэтага прынцыпу. "пішацца згодна з літаратурным вымаўленнем" напісана проста каб нешта было, бо ніякім канкрэтным правілам не з'яўляецца і прэтэндаваць на тое, каб кіравацца ва ўсіх выпадках не гледзячы, не можа.--Artsiom91 (размовы) 18:14, 17 кастрычніка 2017 (MSK)
- Што значыць правілам не з'яўляецца? Гэта не проста правіла, гэтае правіла замацавана законам. Мне падаецца, што калі няма слоўніка, у якім замацаваны гэтыя назовы, мы маем кіравацца менавіта гэтымі правіламі, ці не так? --В. Шэлехаў 20:28, 17 кастрычніка 2017 (MSK)
- Правілам не з'яўляецца, бо адразу ўзнікае пытанне, а як для кожнага канкрэтнага выпадка выглядае "літаратурнае вымаўленне". І адказу на гэтае пытанне няма. Але там жа ёсць п.4, дзе сказана "У запазычаных словах, адзначаных у пунктах 2 і 3 гэтага параграфа, напісанне э, е вызначаецца па слоўніку". Я распісаў, як я ў сваіх артыкулах вызначаю напісанне е/э, на гэта няма ніякіх правілаў, і я не лічу гэтае сваё меркаванне адзіна правільным.--Artsiom91 (размовы) 22:02, 17 кастрычніка 2017 (MSK)