Вялікае Існа
Вялікае Існа | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 1 км |
Шырыня | 0,44 км |
Плошча | 0,3 км² |
Аб’ём | 1,54 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 2,52 км |
Найбольшая глыбіня | 11 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 186 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
|
|
|
|
|
|
Вялікае Існа — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 12 км на паўднёвы захад ад Ушачаў, каля вёскі Гарадзец.
Возера знаходзіцца ў басейне ракі Ушача, якая працякае праз возера. Плошча возера Белае складае 0,3 км². Найбольшая глыбіня возера — 11 м. Даўжыня возера — 1 км, найбольшая шырыня — 0,44 км. Даўжыня берагавой лініі — 2,52 км. Аб'ём вады ў возеры складае 1,54 млн м³, плошча вадазбору возера — 186 км².
Схілы катлавіны возера маюць вышыню да 20 м, знаходзяцца пад лесам. Берагі возера нізкія, месцамі забалочаныя. На паўднёвым усходзе берагі тарфяністыя, параслі хмызняком.
Дно вадаёма высланае глеем. На поўначы, усходзе і ў літаральнай зоне ёсць пясчаныя адкладанні.
Расліннасць у возера пашыраная да глыбіні 3,5 м.
У Вялікае Існа ўпадаюць 3 ручаі, адзін з іх — з возера Звонь.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі. — Мн.:БелЭн, 1994.