Звонь (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Звонь
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 149 м
Даўжыня 2,1 км
Шырыня 1,14 км
Плошча 1,46 км²
Аб’ём 0,00878 км³
Даўжыня берагавой лініі 7 км
Найбольшая глыбіня 17,9 м
Сярэдняя глыбіня 6,1 м
Гідралогія
Салёнасць 0,18—0,19 ‰
Празрыстасць 2,8 м
Басейн
Плошча вадазбору 17,4 км²
Упадаюць рака Зуйніца, каналы
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Звонь (Беларусь)
Звонь
Звонь
Звонь (Віцебская вобласць)
Звонь
Звонь
Map

Звонь (Званское) — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 12 км на поўдзень ад Ушачаў, каля вёскі Звонь.

Возера знаходзіцца ў басейне ракі Ушача. Плошча Звоні складае 1,46 км². Найбольшая глыбіня возера 17,9 м, сярэдняя 6,1 м. Даўжыня возера — 2,1 км, найбольшая шырыня — 1,14 км. Даўжыня берагавой лініі — 7 км. Аб'ём вады ў возеры складае 8,78 млн. м³. Плошча вадазбору 17,4 км².

Катлавіна возера лопасцевай формы, выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны маюць вышыню да 5—9 м, на паўночным усходзе вышыня схілаў дасягае 20—25 м. Схілы пераважна разараныя, на поўдні і захадзе параслі лесам. Берагі возера нізкія, пясчаныя і пясчана-галечныя, часткова знаходзяцца пад хмызняком. Берагавая лінія звілістая. Дно вадаёма да глыбіні 3,5—4 м пясчанае, на большых глыбінях — глеістае (у паўночна-усходняй і ўсходняй частках выслана крэменязёмістым сапрапелем). Глыбіні да 2 метраў займаюць каля 23 % плошчы возера. Возера мае 3 вострава, агульная плошча якіх складае 4,2 га (0,042 км²).
Возера эўтрофнае, праточнае. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці складае да 35 м. Расліннасць пашыраецца да глыбіні 2,5 м. На поўдні ў возера ўпадае рака Зуйніца, на поўначы з Звоні выцякае ручай у возера Вялікае Існа.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, плотка, краснапёрка, язь і іншыя рыбы. На возера адзначаныя пасяленні баброў.

Вадаём уваходзіць у зону адпачынку курорта «Ушачы».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал. Н.А. Дзісько і інш. – Мн., 1994. – С. 179.
  • Кляшчук А. Пад небам Беларусі: фотаальбом. – 2-е выд., перапрац. / А. Кляшчук. – Мн., 2005. – С. 97.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — С. 354—355старонак=522. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 29. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]