Вялікае (возера, Мёрскі раён)
Выгляд
| Вялікае | |
|---|---|
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 138,4 м |
| Даўжыня | 0,48 км |
| Шырыня | 0,2 км |
| Плошча | 0,09 км² |
| Даўжыня берагавой лініі | 1,27 км |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Віцебская вобласць |
Вялікае — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці, за 13 км на паўднёвы ўсход ад горада Мёры, за 2,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Сухавержа, у басейне ракі Волта.
Плошча паверхні 0,09 км². Даўжыня 0,48 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 1,27 км.
Ляжыць на поўначнай ускраіне вярховага балота Мох, якое ўваходзіць у ландшафтны заказнік Ельня. Берагі тарфяністыя, моцна парэзаныя. На поўначы злучана ручаём з групай невялікіх азярын.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
