Вялікая ложа Беларусі
Вялікая ложа Беларусі | |
---|---|
Вялікая ложа Беларусі | |
Тып арганізацыі | масонская ложа |
Афіцыйныя мовы | беларуская мова |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 25 мая 2019 |
Вялікая ложа Беларусі — гэта суверэннае аб’яднанне рэгулярных вольнамулярскіх ложаў, што працуюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Створаная пры падтрымцы і прызнанні Вялікіх ложаў Польшчы, Літвы і Украіны і рэгулярна асвечаная 25.05.2019 на Усходзе Мінска падчас супольнага рытуальнага сходу. Мае свае Канстытуцыю, Агульны статут. Арганізацыя афіцыйна зарэгістраваная.
Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Вялікая ложа Беларусі мае даўнюю багатую гісторыю і працягвае традыцыі Каралеўскага Мастацтва на беларускай зямлі пачынаючы з протамасонскіх аб’яднанняў позняга Сярэднявечча і эпохі Адраджэння, ложаў XVIII-XIX стагоддзяў, беларускіх вольных муляраў пачатку XX стагоддзя. З Другой сусветнай вайны і да распаду СССР масонства ў Беларусі было забароненае.
У 1998 годзе першыя грамадзяне Беларусі былі ініцыяваны ў ложах Вялікай Нацыянальнай ложы Польшчы (ВЛНП). На рытуальныя працы з Мінска выязджалі ў Варшаву і іншыя польскія гарады. Гэты рух набываў папулярнасць і 19.11.2005 г. на Усходзе Варшавы пад юрысдыкцыяй ВЛНП была створана ложа №8 «Іван Луцкевіч», якая аб’яднала беларускіх братоў і працавала на беларускай мове. У 2010 годзе з дазволу ВЛНП «Іван Луцкевіч» упершыню за доўгія дзесяцігоддзі правёў беларускія масонскія працы на тэрыторыі Беларусі, у Мінску. Колькасць братоў павялічвалася і 20 верасня 2014 года на Усходзе Вільні пад юрысдыкцыяй Вялікай ложы Літвы была створана беларускамоўная ложа №7 «Скарына», куды беларускія масоны прыязджалі з Мінска, але ўсё часцей з дазволу ВЛЛ праводзілі працы на тэрыторыі Беларусі. 21.05.2016 г. на Усходзе Кіева пад юрысдыкцыяй Вялікай ложы Украіны грамадзяне Беларусі стварылі ложу №15 «Браніслаў Тарашкевіч», якая таксама працавала на беларускай мове. З гэтых трох ложаў і была створана ВЛБ, якая ўвасобіла новую, беларускую масонскую юрысдыкцыю, што дазволіла ўсім беларускім братам законна і рэгулярна працаваць на Радзіме. На пачатак 2021 года Вялікую ложу Беларусі афіцыйна прызналі Вялікія ложы Польшчы, Літвы, Украіны, Эстоніі і Казахстана.
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- З’явілася масонская Вялікая ложа Беларусі. Вялікім майстрам стаў Сяргей Дубавец
- Чым займаюцца беларускія масоны? 25 пытанняў Вялікаму майстру беларускай ложы
- Што хаваецца за дзвярыма Дома масонаў у Мінску?
- Сяргей Дубавец: Беларускія масоны пашыраюць свабоду без палітыкі
- Nicht unbeirrt vom Lärm der Welt. Über den Aufbau der Freimaurerei in Belarus während der Staatskrise. Von Br. Walter Plassmann. — Humanität. Das deutsche freimaurer-magazin. 2/2021