Вялікая сінагога (Пінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Вялікая сінагога
Вялікая сінагога
Вялікая сінагога
52°06′47″ пн. ш. 26°06′15″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Пінск
Канфесія іўдаізм
Архітэктурны стыль рэнесансная архітэктура
Дата заснавання 1506
Дата пабудовы 1616 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вялікая сінагога, або Кравецкая сінагога[1]  — колішняя сінагога ў Пінску. Знаходзілася ў цэнтры горада, на вуліцы Бялова (вул. Каралевы Боны, раней вул. Папярочна-Школьнай)[1]. Твор архітэктуры рэнесансу XVII ст.. У 1940-я гады зруйнавана савецкімі ўладамі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

Першую драўляную сінагогу ў Пінску збудавалі ў 1506 годзе[2]. У 1616 годзе на месцы драўлянай збудавалі мураваную бажніцу.

У часы вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) ў 1656 годзе будынак пацярпеў у пажары. Пазней бажніцу адбудавалі.

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе, калі Пінск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, сінагога працягвала дзейнічаць.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

Вялікая сінагога на вул. Каралевы Боны. Фрагмент падрабязнага плана г. Пінска ў межах плошчы 3 Траўня, вул. Пілсудскага, Дамініканскай, Каралевы Боны. 1931 г.

Моцна пацярпела пры пажары горада 7 жніўня 1921 г., пазней пры рэканструкцыі былі зменены дах і завяршэнне пабудовы. Вакол сінагогі праходзіла вул. Акружная, на якой размяшчаліся яшчэ дзве сінагогі. Будынак быў падпалены нацыстамі ў гады Другой сусветнай вайны і ўжо ў савецкія часы канчаткова знесены. Тэрыторыя былой сінагогі часткова занятая гарадскім Домам культуры (паўночна-ўсходняя частка ГДК)[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры рэнесансу. Гэта быў абарончы будынак, амаль квадратны ў плане. Заходні фасад з левага боку вылучаўся круглай абарончай вежай.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Вонкавы выгляд[правіць | правіць зыходнік]

Інтэр’ер[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в Бюлетэнь маніторынгу гістарычнай прасторы. Сшытак 1. Сінагогі Беларусі / Барысюк Ю.. Кукуня В., і інш.. — Warszawa, 2016. — С. 32. — 344 с. — ISBN 978-83-940777-1-6.
  2. Страчаная спадчына / Т. В. Габрусь, А. М. Кулагін, Ю. У. Чантурыя, М. А. Ткачоў: Уклад. Т. В. Габрусь. — Мн.: Беларусь, 2003. — 351 с. — ISBN 985-01-0415-5.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]