Вялікі Белянок
Выгляд
| Вялікі Белянок | |
|---|---|
| Морфаметрыя | |
| Даўжыня | 0,88 км |
| Шырыня | 0,27 км |
| Плошча | 0,2 км² |
| Басейн | |
| Плошча вадазбору | 2 км² |
| Упадаюць | ручаі |
| Выцякаюць | ручай |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Віцебская вобласць |
Вялікі Белянок — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Быстрыца, за 28 км у напрамку на паўднёвы захад ад Полацка каля вёскі Двор-Саланевічы.
Плошча паверхні 0,2 км², даўжыня 880 метраў, найбольшая шырыня 270 метраў. Плошча вадазбору 2 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй да 11 метраў, заходнія пад лесам і хмызняком, усходнія разараныя. Ручаямі злучаецца з азёрамі Малы Белянок і Нявіда.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0
- Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)
