Вялікі Уват
| Вялікі Уват | |
|---|---|
| руск.: Большой Уват | |
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 62[1] м |
| Даўжыня | 25 км |
| Шырыня | 10 км |
| Плошча | 179 км² |
| Найбольшая глыбіня | 5 м |
| Сярэдняя глыбіня | 1,8 м |
| Гідралогія | |
| Тып мінералізацыі | прэснаводнае |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Цюменская вобласць |
| Ідэнтыфікатары | |
| ДВР | 14010300111199000000030 |
Вялікі Ува́т (руск.: Большо́й Ува́т[2]) — возера ў Азіяцкай частцы Расіі, на поўдні Заходняй Сібіры, у Вагайскім раёне Цюменскай вобласці, у басейне ракі Ішым (прыток Іртыша).
Плошча паверхні возера 179 км². Даўжыня 25[1] км, найбольшая шырыня 10[1] км. Найбольшая глыбіня 5[1] м, сярэдняя — 1,8[1] м. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Берагі нізкія. Дно роўнае, пераважна пакрытае ілам. З поўначы, паўночнага захаду і часткова з паўночнага ўсходу возера акружаюць балоты. Трафічны статус возера пераходны — ад мезатрофнага да эўтрофнага[1]. Каля 20 % паверхні возера пакрывае расліннасць[1].
У возеры водзяцца акунь, шчупак, карась, плотка, джгір і іншыя віды рыб[1]. Развітае прамысловае рыбалоўства, якім займаецца арцельным спосабам насельніцтва прыбярэжных вёсак[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Большой Уват // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 154. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Озеро Большой Уват // ИАС «ООПТ России» Архівавана 25 красавіка 2023. (руск.)
- Ольга Ревягина ЗАБОЛОТЬЕ: БЫТЬ ИЛИ НЕ БЫТЬ? // Тюменская правда Архівавана 8 красавіка 2019. (руск.)
- Измайлова А. В. Большой Уват // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
- Большой Уват // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru (руск.)
