Даўжыня да 50 см, маса да 5 кг. Луска буйная. Цела высокае, спiна цёмна-карычневая, бакi залацiстыя. Палавая спеласць у 2-5 гадоў. Для карася сярэбранага ўласцiвы гiнагенез. Нераст парцыённы. Кормяцца бентасам, планктонам, воднай раслiннасцю, дэтрытам. Зiмуюць на дне вадаёмаў, у муле.