Вялікі арлец

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вялікі арлец
Greater spotted eagle.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Aquila clanga Pallas, 1811

Арэал
выява

  гняздоўі

  зімоўкі

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   175411
NCBI   52409

Вялікі арлец, або вялікі падворлік (Aquila clanga) — птушка сямейства ястрабіныя.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Вялікі арлец мае даўжыню цела 65-73 см і масу цела 1,6 — 3,2 кг. Палавы дымарфізм не выяўлены, самкі буйнейшыя за самцоў. Рэдка сустракаецца светлая форма. Экалогія віду вывучана недастаткова. Вялікі арлец крыху буйнейшы і цямнейшы за свайго бліжэйшага сваяка — малога арлеца, але ў палявых умовах гэтыя віды практычна неадметныя. Апярэнне дарослых птушак (ад трох гадоў і больш) аднастайнае, цёмна-бурае, патыліца і падхвосце афарбаваныя крыху святлей.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Арэал ад Цэнтральнай Еўропы праз Азiю да Паўночна-Усходняга Кiтая i Прыморскага краю Расіі. На Беларусі вельмі рэдкі пералётны від.

Аддае перавагу раўнiнным або з пагоркамі тэрыторыям, парослым старымi дрэвамi (часцей лiставымi) паблiзу рачных далiн, балот, вадаёмаў i iншых адкрытых месцаў.

Пералётны або часткова пералётны від. Месца зiмовак: Паўднёвая Азiя, Аравiйскi п-аў, усходняя частка Паўночнай Афрыкі (дэльта р. Ніл) да поўдня Кеніі. Невялікая колькасць зімуе ў Еўропе (на Балканах, у Італіі, на поўдні Францыі).

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Гняздо ў кронах дрэў каля ствала, часам у кустах (калі дрэвы адсутнічаюць), на вышыні 3-25 м ад зямлі. У форме кола, у аснове з сухiх галiн; высцiлка з тонкiх галiн i кары з прымессю сухой травы альбо дзярніны (не заўсёды). Памеры новага гнязда каля 70 см, старога - 100-110 см.

Яйкi 2 (часам 1-3), уздутыя або амаль элiптычныя. Колер зменлiвы, часцей за ўсё белыя, часта чыстыя або з iржавымi ці бурымi плямкамi або мазкамi. Памеры звычайна 68х54 мм.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]