Вячаслаў Аляксеевіч Янушка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Вячаслаў Аляксеевіч Янушка
Дата нараджэння 3 лістапада 1950(1950-11-03) (71 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1990)
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь

Вячаслаў Аляксеевіч Янушка (3 лістапада 1950, Бяроза, Брэсцкая вобласць — 30 мая 2021) — беларускі вучоны ў галіне сардэчна-сасудзістай хірургіі, прафесар, доктар медыцынскіх навук (1990). Старшынёй Беларускай асацыяцыі ангіёлагаў і сасудзістых хірургаў, членам Еўрапейскага таварыства кардыёлагаў, Еўрапейскай асацыяцыі кардыятаракальных хірургаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1973 годзе скончыў Мінскі медінстытут і пасля праходжання інтэрнатуры па спецыяльнасці «хірургія» на базе Баранавіцкай гарадской бальніцы працаваў хірургам у Івацэвіцкай раённай бальніцы, хірургам у аддзяленні сасудзістай паталогіі Мінскай абласной клінічнай бальніцы, у БелНДІ кардыялогіі.

У 1982 годзе абараніў кандыдацкую, а ў 1990 годзе стаў доктарам медыцынскіх навук[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Шмат гадоў быў галоўным пазаштатным сасудзістым хірургам Міністэрства аховы здароўя. Упершыню распрацаваў хірургічную тактыку аднамомантавага лячэння хворых з спалучаным паражэннем каранарных артэрый і артэрый розных лакалізацый, якая з поспехам ужываецца ў многіх краінах СНД ды інш.

За час практычнай дзейнасці правёў больш за 7000 аперацый на сэрцы і сасудах[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 276.
  • Республика Беларусь: энциклопедия: [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 726.