Пальмінка

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вёска Пальмінка)
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Пальмінка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Аграгарадок з
Плошча
2,166351[1] км²
Колькасць двароў
560
Насельніцтва
1 461 чалавек (2000)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2139[2]
Паштовы індэкс
211550[2]
Аўтамабільны код
2
Пальмінка на карце Беларусі ±
Пальмінка (Беларусь)
Пальмінка
Пальмінка (Віцебская вобласць)
Пальмінка

Пальмінка — аграгарадок (да 2005 г. вёска[3]) у Гарадоцкім раёне, Віцебская вобласць. Цэнтр аднайменнага сельсавета. Знаходзіцца на рацэ Кабішчанка. За 15 км ад горада Гарадок, 35 км ад Віцебска, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Залучча.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У канцы 19 — пачатку 20 стагоддзя маёнтак Пальмінка ў складзе Лосвідскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі маёнтак быў нацыяналізаваны. У 1924 годзе ў Пальмінцы працавала маслаарцель, у сакавіку 1924 г. створана сельскагаспадарчае таварыства. З 20 жніўня 1924 г. Пальмінка цэнтр сельсавета Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі (з 20.2.1938 — Віцебскай вобласці).

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў студзені 1943 года вёска была спаленая нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Пасля вайны адноўлена. У 1999 годзе Пальмінка з'яўлялася цэнтрам саўгаса «Гарадоцкі».

Дынаміка насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1905 — 3 двары, 39 жыхароў;
  • 1926 — 9 двароў, 47 жыхароў;
  • 1940 — 104 двары, 309 жыхароў;
  • 1959 — 149 жыхароў;
  • 1970 — 490 жыхароў;
  • 2000 — 590 двароў, 1461 жыхар[4].

Прамысловасць[правіць | правіць зыходнік]

  • КУСХП «Паўночны»

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дом культуры
  • Сярэдняя школа
  • Дзіцячы сад
  • Аддзяленне сувязі і «Беларусбанка»
  • Амбулаторыя
  • Бібліятэка
  • Кафэ хуткага абслугоўвання

Выбітныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

  • Сядзіба (19 ст., прыстасавана пад магазін), рэшткі прысядзібнага парку, былыя панскія сажалкі.
  • Помнік 160 землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
  • Мемарыяльны знак у памяць мірных жыхароў, спаленых фашыстамі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 12. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (Т. 12).
  • Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 856. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]