Шпакава
Вёска
Шпакава
|
Шпа́кава[1] (трансліт.: Špakava, руск.: Шпаково) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Пальмінскага сельсавета. За 23 км на ўсход ад Гарадка, 41 км ад Віцебска, 15 км ад чыгуначнай станцыі Залучча на лініі Віцебск — Невель. Рэльеф раўнінны. На захадзе працякае ручай (прыток ракі Кабішчанка). На захадзе і ўсходзе ляжыць лясны масіў. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Раманава, Пальмінка і далей па шашы Віцебск — Невель.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1-й палове 19 стагоддзя вёска ў маёнтку Няпраж, які адносіўся да фундушовага ведамства, у Віцебскім павеце Віцебскай губерні. З 1866 года ў Храпавіцкай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года хутар у Пальмінскім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У 2002 годзе ў саўгасе «Гарадоцкі». У 2012 годзе ў складзе КУСП «Паўночны».
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 6 рэвізскіх душ (1839)
- 6 двароў, 25 жыхароў (1926)
- 91 жыхар (1959)
- 113 жыхароў (1970)
- 10 гаспадарак, 11 жыхароў (2002)
- 3 гаспадаркі, 3 жыхары (2018)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх