Пальмінскі сельсавет
Пальмінскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Гарадоцкі раён |
Уключае | 19 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Пальмінка |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2009) | 1 981 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Пальмі́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Пальмінка.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — маёнтак Пальмінка, з 1927 года — вёска Антанопаль. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Гарадоцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кабішчанскага сельсавета, цэнтр перанесены ў вёску Пальмінка[1]. У 1971 годзе скасаваны вёскі Грачыхіна і Хобня[2]. 26 сакавіка 1973 года ў склад Прудніцкага сельсавета перададзена вёска Каменка[3]. 12 жніўня 1974 года вёска Каменка вернута ў склад Пальмінскага сельсавета, скасавана вёска Галубова[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1981 чалавек[5], з іх 82,5 % — беларусы, 15,1 % — рускія[6].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.