Вёшкі (Маскоўская вобласць)
Населены пункт
|
Вёшкі (руск.: Вёшки) — пасёлак у гарадской акрузе Мыцішчы Маскоўскай вобласці Расіі.
Паходжанне назвы[правіць | правіць зыходнік]
Вешка — размоўнае змяншальнае да веха, што значыць «вяха». Вёшка — устарэлае і дыялектнае напісанне і вымаўленне, якое устаялася ў назве.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
У мясцовасці знаходзіцца шэсць катэджных пасёлкаў, негандлёвае дачнае таварыства (НДТ), таварыства ўласнікаў нерухомасці (ТУН), садовае негандлёвае таварыства (СНТ), вёска і могільнік. Праз мясцовасць праходзіць Алтуф’еўскае шасэ і працякае рэчка Чармянка. Мясцовасць акружаная лесам з усіх старон.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
У мясцовасці знаходзіцца два праваслаўныя храмы — храм святога мучаніка Увара на выездзе з шасэ на МКАД, на мясцовасці якога знаходзіцца экапарк «На невядомых мыцішчынскіх дарожках», і храм Ільі прарока на ўездзе ў адно з суседніх СНТ на паўночным усходзе (абодва прыналежаць да Маскоўскага патрыярхата), а таксама стэла памяці загінулых воінаў, прысвечаная Вялікай Айчыннай вайне.