Віга Енсен
Віга Енсен | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | цяжкая атлетыка, лёгкая атлетыка, спартыўная гімнастыка і стралковы спорт |
Нарадзіўся |
22 чэрвеня 1874 |
Памёр |
2 лістапада 1930 (56 гадоў) |
Грамадзянства | |
![]() |
Александэр Віга Енсен (дацк.: Alexander Viggo Jensen; 22 чэрвеня 1874, Капенгаген — 2 лістапада 1930, Капенгаген) — дацкі гімнаст, лёгкаатлет, стралок і цяжкаатлет, чэмпіён і прызёр летніх Алімпійскіх гульняў 1896, першы пераможца Гульняў ад Даніі.
Енсен удзельнічаў у летніх Алімпійскіх гульнях 1896, спаборнічаючы ў чатырох відах спорту, і ў летніх Алімпійскіх гульнях 1900, спаборнічаючы толькі ў стральбе.
Асноўным амплуа Енсена на Гульнях у Афінах была цяжкая атлетыка. Ён спаборнічаў у абедзвюх дысцыплінах — штуршок дзвюма і адной рукой. У першым спаборніцтве, асноўная барацьба ішла паміж ім і брытанцам Ланчэстанам Эліятам. Яны паднялі аднолькавую вагу ў 111,5 кг, але суддзі прысудзілі перамогу датчаніну. Праўда ў наступным спаборніцтве, ён падняў 57 кг, што было на 14 кг менш за вынік Эліята, і Енсен заняў другое месца.
У спаборніцтвах па стральбе, лепшы яго вынік быў у спаборніцтве на армейскай вінтоўцы на 300 м. Атрымаўшы 1305 ачкоў, ён заняў трэцяе месца. Таксама, ён удзельнічаў у стральбе з армейскай вінтоўкі на дыстанцыю 200 м, але, паказаўшы вынік 1640 ачкоў, ён заняў шостае месца.
Сярод лёгкаатлетычных дысцыплін, Енсен удзельнічаў у штурханні ядра і кіданні дыска. У першым спаборніцтве, ён заняў чацвёртае месца (вынік невядомы), а ў другім у яго пазіцыя паміж 5 і 9 месцам.
Апошнім відам спорту, у якім выступаў Енсен, стала гімнастыка. Ён спаборнічаў толькі ў лажанні па канаце, і заняў чацвёртае месца.
Праз чатыры гады, Енсен удзельнічаў у летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы. Ён удзельнічаў толькі ў стральбе з вінтоўкі. У стральбе стоячы, ён заняў 11-е месца разам са сваім суайчыннікам Андэрсам Нільсенам, набраўшы 277 ачкоў. У стральбе з калена, Енсен, набраўшы 290 ачкоў, падзяліў 13 месца з нарвежцам Хельмерам Хермандсенам. У стральбе лежачы, ён ізноў апынуўся з ім на адной пазіцыі, але ўжо на 10 месцы, набраўшы па 308 ачкоў. Затым, усе гэтыя вынікі былі складзены, і ён заняў ужо 15 месца. Апошняй яго дысцыплінай была камандная стральба, і яго каманд стала 4-й.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Віга Енсен — алімпійская статыстыка на сайце Sports-Reference.com (англ.)
- Інфармацыя пра ўдзел Віга Енсена на Алімпійскіх гульнях Архівавана 6 сакавіка 2016. (англ.)
- Нарадзіліся 22 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1874 годзе
- Нарадзіліся ў Капенгагене
- Памерлі 2 лістапада
- Памерлі ў 1930 годзе
- Памерлі ў Капенгагене
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1896 года
- Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1896 года
- Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1896 года
- Гімнасты Даніі
- Лёгкаатлеты Даніі
- Стралкі Даніі
- Цяжкаатлеты Даніі
- Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1896 года
- Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1896 года
- Стралкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1896 года
- Цяжкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1896 года
- Стралкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1900 года
- Алімпійскія чэмпіёны ад Даніі
- Алімпійскія чэмпіёны па цяжкай атлетыцы