Ланчэстан Эліят

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Olympic rings with white rims.svg
Алімпійскія ўзнагароды
Ланчэстан Эліят
Ланчэстан Эліят
Цяжкая атлетыка
Золата Афіны 1896 Штуршок адной рукой
Срэбра Афіны 1896 Штуршок дзвюма рукамі

Ланчэстан Эліят (англ.: Launceston Elliot; 9 чэрвеня 1874, Мумбаі, Індыя — 8 жніўня 1930, Мельбурн, Аўстралія) — брытанскі барэц, гімнаст, лёгкаатлет і цяжкаатлет, чэмпіён і прызёр летніх Алімпійскіх гульняў 1896.

Ланчэстан Эліят у 1910 годзе

Эліят вырас у арыстакратычнай сям'і і быў напалову шатландцам.

У 1896 годзе, ён удзельнічаў у летніх Алімпійскіх гульнях у Афінах, і спаборнічаў адразу ў чатырох відах спорту.

Асноўным яго амплуа была цяжкая атлетыка. Спачатку, у штуршку дзвюма рукамі, ён заняў другое месца, хоць паказаў адзін вынік у 111,5 кг з пераможцам спаборніцтва датчанінам Віга Енсенам. Аднак у наступным спаборніцтве, штуршку адной рукой, ён узяў рэванш у дацкага спартсмена, падняўшы 71 кг, выйграўшы залаты медаль, і стаўшы першым брытанскім алімпійскім чэмпіёнам.

Акрамя таго, ён удзельнічаў яшчэ ў трох відах спорту, але без асаблівых поспехаў. У лёгкай атлетыцы ён удзельнічаў у кваліфікацыйным забегу на 100 м, але заняў трэцяе месца і не прайшоў у фінал. У гімнастыцы ён удзельнічаў у лажанні па канаце і заняў апошняе пятае месца. У барацьбе Эліят выбыў у чвэрцьфінале, прайграўшы немцу Карлу Шуману.

Праз чатыры гады Эліят прыняў удзел у лёгкаатлетычных спаборніцтвах на летніх Алімпійскіх гульнях 1900 у Парыжы. Ён спаборнічаў у кіданні дыска і заняў 11-е месца, падзяліўшы яго з венграм Артурам Кораем. Яны абодва кінулі снарад на 31 м.

Пакінуўшы спорт, Эліят пераехаў у Аўстралію, дзе памёр ад раку.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]