Цверач — Відзы
Цверач — Відзы | |
---|---|
Краіна | |
Сумежны будынак | Q67377653? |
Цверач — Відзы (руск.: пункт пропуска «Видзы» («Твярячус»), літ.: Tverečius–Vidžiai) — міжнародны аўтамабільны пункт пропуску на беларуска-літоўскай граніцы.
З боку Беларусі — МАПП «Відзы», размешчаны на тэрыторыі Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці, за 8 км на поўдзень ад Відзаў. Найбліжэйшы населены пункт — вёска Германоўшчына. Адносіцца да Віцебскай мытні.
З боку Літвы — МАПП «Цвярачус (Цверач)», размешчаны на тэрыторыі Ігналінскага раёна Уцянскага павета, за 2 км на паўночны ўсход ад Цвярачуса (Цверачы). Найбліжэйшы населены пункт — вёска Падзісніс (Падзісна).
Да 2020 года дзейнічаў як двухбаковы аўтамабільны пункт пропуску, прызначаны толькі для грамадзян Літвы і Беларусі, якія ўвесь час пражываюць у прыгранічных раёнах. У ліпені 2020 года паводле пагаднення паміж урадамі краін пачаў функцыянаваць у статусе міжнароднага[1][2].
Пасля справакаванага рэжымам Лукашэнкі міграцыйнага крызісу на граніцы з Літвой і шырокамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе Камітэт Сейма па нацыянальнай бяспецы і абароне ў 2023 годзе прыняў рэкамендацыйнае рашэнне падумаць аб закрыцці некаторых памежных пунктаў на мяжы з Беларуссю[3]. 17 жніўня з літоўскага боку быў закрыты пагранічны пераход «Шумск» — «Лоша», 18 жніўня — пераход «Цверач» — «Відзы»[4].
Зноскі
- ↑ О функционировании пункта пропуска «Видзы–Твярячюс» - Посольство Республики Беларусь в Литовской Республике . lithuania.mfa.gov.by. Праверана 13 снежня 2023.
- ↑ Со 2 июля 2020 г. пункт пропуска Видзы (Твярячюс) станет международным пунктом пропуска | Актуально | Государственный таможенный комитет Республики Беларусь(недаступная спасылка). web.archive.org (10 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2020. Праверана 13 снежня 2023.
- ↑ Закрыццё некаторых пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю з'яўляецца пытаннем часу — літоўскі дэпутат . Наша Ніва. Праверана 13 снежня 2023.
- ↑ Памежныя пераходы «Шумск» — «Лоша» і «Цверач» — «Відзы» спынілі працу . Наша Ніва. Праверана 13 снежня 2023.