Шумск — Лоша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шумск — Лоша
Краіна
Сумежны будынак Q67175617?
Афіцыйны сайт gpk.gov.by/en/situation-…
Шумск — Лоша (Беларусь)
Шумск — Лоша

Шумск — Лошаміжнародны аўтамабільны пункт пропуску на беларуска-літоўскай граніцы.

З боку Беларусі — МАПП «Лоша», размешчаны на тэрыторыі Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці, за 2,5 км на захад ад вёск Лоша. Адносіцца да Гродзенскай мытні.

З боку Літвы — МАПП «Шумскас (Шумск)», размешчаны на тэрыторыі Вільнюскага раёна Вільнюскага павета, за 2 км на паўднёвы ўсход ад Шумскаса (Шумска). Найбліжэйшы населены пункт — вёска Сіруцішкес (Серацішкі).

Да 2017 года дзейнічаў як двухбаковы аўтамабільны пункт пропуску, прызначаны толькі для грамадзян Літвы і Беларусі, якія ўвесь час пражываюць у прыгранічных раёнах. З 17 лютага 2017 года паводле пагаднення паміж урадамі краін пункт пропуску пачаў функцыянаваць у статусе міжнароднага[2], але па спрошчанай схеме — тут можна было праязджаць легкавым аўтамабілям усіх формаў уласнасці масай не больш за 3,5 тоны і колькасцю месцаў не больш за 8[3]. З 1 кастрычніка пачаў працаваць як паўнавартасны міжнародны аўтадарожны пункт пропуску для легкавых аўто. Цяпер на пераходзе можна зрабіць мытнае афармленне тавараў, якія падлягаюць дэклараванню, аформіць «часовы ўвоз» на аўто і гэтак далей[4]

12 красавіка 2021 года ў пункце пропуска было адноўлена афармленне[5].

Пасля справакаванага рэжымам Лукашэнкі міграцыйнага крызісу на граніцы з Літвой і шырокамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе Камітэт Сейма па нацыянальнай бяспецы і абароне ў 2023 годзе прыняў рэкамендацыйнае рашэнне падумаць аб закрыцці некаторых памежных пунктаў на мяжы з Беларуссю[6]. 17 жніўня з літоўскага боку быў закрыты пагранічны пераход «Шумск» — «Лоша», 18 жніўня — пераход «Цверач» — «Відзы»[7].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]