Вікно (Чарткіўскі раён)
Выгляд
Вёска
Вікно
| ||||||||||||||||||
Вікно[1] (укр.: Вікно) — вёска ў Чарткіўскім раёне[2] Цярнопальскай вобласці Украіны.
Знаходзіцца на рацэ Гнілка, на поўначы раёна. Каля вёскі карставыя азёры.
У сядзібе ўладальнікаў вёскі Федаровічаў была сабрана вялізная бібліятэка старажытных рукапісаў і старадрукаў, калекцыя дываноў, мініяцюр, керамікі, старажытнай зброі, археалагічных экспанатаў, унікальная калекцыя з 300 палотнаў італьянскай і фламандскай школы XVI—XVII стст. Усё гэта разрабавана і спалена ў 1917 годзе расійскімі салдатамі падчас Першай сусветнай вайны.[3]