Віктар Іванавіч Скарабагатаў
Віктар Іванавіч Скарабагатаў | |
---|---|
Нараджэнне |
28 сакавіка 1958 (66 гадоў) |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Віктар Іванавіч Скарабагатаў (нар. 28 сакавіка 1958, Гомель) — беларускі інжынер і дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічны інстытут, інжынер-электрык.
Працоўную дзейнасць пачаў падсобна-транспартным рабочым Марыйскага аддзялення Сярэднеазіяцкай чыгункі. Быў памочнікам машыніста кампрэсарных установак. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў электрамеханікам па ліфтах, майстрам, начальнікам участка № 8 Гомельскага завода вымяральных прыбораў, інжынерам-энергетыкам механізаванай калоны № 163 трэста «Захбамбудмеханізацыя», галоўным інжынерам жыллёва-камунальнай канторы аб’яднання «Гомельпрамбуд», галоўным энергетыкам арэнднага вытворчага будаўніча-мантажнага аб’яднання «Гомельпрамбуд», галоўным энергетыкам рэспубліканскага даччынага аўтатранспартнага ўнітарнага прадпрыемства «Аўтобусны парк № 1» горада Гомеля, галоўным энергетыкам адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельскі аўтобусны парк № 1». Галоўны механік адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельскі аўтобусны парк № 1».
Выбіраўся дэпутатам Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны юбілейнымі медалямі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» і «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].
Зноскі
- Нарадзіліся 28 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1958 годзе
- Нарадзіліся ў Гомелі
- Выпускнікі БНТУ
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання