Перайсці да зместу

Віктар Іванавіч Ялатаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Іванавіч Ялатаў
Дата нараджэння 10 жніўня 1923(1923-08-10) ці 1923[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 верасня 1980(1980-09-01) ці 1980[1]
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера музыказнаўства[1] і фалькларыстыка[1]
Месца працы
Навуковая ступень доктар мастацтвазнаўства
Альма-матар

Віктар Іванавіч Яла́таў (10 жніўня 1923, Баку — 1 верасня 1980) — беларускі музыказнавец-фалькларыст. Доктар мастацтвазнаўства (1978).

Скончыў Азербайджанскую кансерваторыю (1955). 3 1955 у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Даследаваў лад, рытм, мелодыку беларускай народнай музыкі. Аўтар кніг «Ад песні да песні» (1961), «Ладавыя асновы беларускай народнай музыкі» (1964), «Рытмічныя асновы беларускай народнай музыкі» (1966), «Меладычныя асновы беларускай народнай музыкі» (1970), «Па слядах аднаго рытму» (1974), «Песні ўсходнеславянскай супольнасці» (1977). Складальнік музычнай часткі 7-томнага акадэмічнага выдання «Беларуская народная творчасць»: «Песні савецкага часу» (1970), «Радзінная паэзія» (1971), «Дзіцячы фальклор» (1972), «Жніўныя песні» (1974), «Веснавыя песні» (1979), «Валачобныя песні» (1980), «Восеньскія і талочныя песні» (1981).

Дзяржаўная прэмія Беларусі 1986.

Зноскі

  1. а б в г Czech National Authority Database Праверана 17 мая 2024.
  • Мажэйка З. Ялатаў // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2004.