Горад Баку

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Баку
(азерб.: Bakı)
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Tomb of khans shirvanshahs palace(old-city) baku azerbaijan.jpg

Каардынаты: 40°23′00″ пн. ш. 49°51′00″ у. д. / 40.383333° пн. ш. 49.85° у. д. (G) (O) (Я)40°23′00″ пн. ш. 49°51′00″ у. д. / 40.383333° пн. ш. 49.85° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Рэгіён
Унутранае дзяленне
11 раёнаў
Першае згадванне
Афіцыйная мова
азербайджанская мова
Насельніцтва
2 092 400 чалавек
Нацыянальны склад
Канфесійны склад

Баку (Азербайджан)
Баку
Баку

Баку (азерб.: Bakı) — сталіца і найбуйнейшы горад Азербайджана. Насельніцтва складае 2,1 мільёны жыхароў (2011)[1], такім чынам Баку з'яўляецца самым вялікім паводле колькасці насельніцтва горадам на беразе Каспійскага мора і на Каўказе. Баку размешчаны ў 28 метрах ніжэй за ўзровень мора, што робіць яго самай нізкай сталіцай у свеце, а таксама самым вялікім горадам у свеце, які размешчаны ніжэй за ўзровень мора. Афіцыйна, каля 25 працэнтаў усіх жыхароў краіны жывуць у сталічным рэгіёне Баку. Баку падзелена на адзінаццаць адміністрацыйных акругаў і 48 валасцей. Сярод іх мястэчкі на астравох у Бакінскай бухце і горад Нефт-Дашлары, які пабудаваны ў Каспійскім моры.

Горад з'яўляецца навуковым, культурным і прамысловым цэнтрам Азербайджана. Шматлікія значныя азербайджанскія ўстановы маюць свае штаб-кватэры ў ім, у тым ліку Дзяржаўная нафтавая кампанія Азербайджана, якая ўваходзіць у спіс 100 найбуйнейшых кампаній[2].

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Баку знаходзіцца на заходнім узбярэжжы Каспійскага мора. У наваколлі гораду ёсць мноства гразевых вулканаў, як Кейракі, Богх-Богха, Лакбатан і іншыя, і салёных азёраў, як Бёюк-Шор, Хадасан і іншыя.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Клімат Баку
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Сярэдні максімум, °C 6,6 6,3 9,8 16,4 22,1 27,3 30,6 29,7 25,6 19,6 13,5 9,7 18,9
Сярэдняя тэмпература, °C 4,2 4,0 6,3 12,3 18,0 22,8 26,4 25,6 21,8 16,0 10,8 6,6 14,5
Сярэдні мінімум, °C 2,1 2,0 4,2 9,4 14,9 19,7 22,2 22,9 19,4 13,6 8,8 4,8 12,0
Крыніца: World Climate[3]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У маі 2012 года ў Баку прайшоў 57-ы конкурс песні Еўрабачанне, спецыяльна для якога была пабудавана Бакінская крыштальная зала.

У чэрвені 2015 года ў Баку прайшлі першыя ў гісторыі Еўрапейскія гульні.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Да 1988 года ў Баку пражывала вялікая колькасць рускіх, армянаў і яўрэяў, што спрыялі культурнай разнастайнасці горада. З пачаткам Карабахскай вайны і пагромаў супраць армянаў, пачынаючы са студзеня 1990 года, вялікая частка армянскай дыяспары з'ехала з горада[4].

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нацыянальны склад Баку
Год Азербайджанцы  % Рускія  % Армяне  % Яўрэі  % Іншыя  % Насельніцтва
1886[5] 37,530 43.3 21,390 24.7 24,490 28.3 391 0.5 2,810 3.2 86,611
1897[6] 40,341 36 37,399 33.4 19,099 17.1 3,369 3 11,696 10.5 111,904
1926[7] 118,737 26.2 167,373 36.9 76,656 16.9 19,589 4.3 70,978 15.7 453,333
1939[8] 215,482 27.4 343,064 43.6 118,650 15.1 31,050 3.9 79,377 10.1 787,623
1959[9] 211,372 32.9 223,242 34.7 137,111 21.3 24,057 3.7 56,725 8.7 652,507
1970[10] 586,052 46.3 351,090 27.7 207,464 16.4 29,716 2.3 88,193 6.9 1,262,515
1979[11] 530,556 52.4 229,873 22.7 167,226 16.5 22,916 2.3 62,865 6.2 1,013,436
1999[12] 1,574,252 88 119,371 6.7 378 0.02 5,164 0.3 89,689 5 1,788,854
2009[13] 1,848,107 90.3 108,525 5.3 104 0 6,056 0.6 83,023 4.1 2,045,815

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 480 с. іл.

Зноскі

  1. Bakı şəhəri — Azərbaycan Dövlət Statistika Komitəsi
  2. State Oil Company of Azerbaijan Republic: Transition from National to Transnational Company or Demand of Time?. Turkishweekly.net.
  3. World Climate — Baku (англ.) 
  4. Azerbaijan — The Soviet and post-Soviet periods. Britannica
  5. (руск.)  Свод статистических данных о населении Закавказского края, извлечённых из посемейных списков 1886 года, г. Тифлис, 1893
  6. (руск.)  Первая всеобщая перепись населения Российской Империи 1897 г. — г. Баку
  7. (руск.)  Всесоюзная перепись населения 1926 года, т. 14, Закавказская СФСР, г. Москва, 1929
  8. Soviet 1939 census
  9. Soviet 1959 census
  10. Soviet 1970 census
  11. Soviet 1979 census
  12. (англ.)  Ethnic composition of Azerbaijan 1999
  13. (англ.)  Ethnic composition of Azerbaijan 2009

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]