Не гульня
Не гульня![]() | |
![]() | |
Жанр | драма |
---|---|
Краіна | |
Мова | руская і беларуская |
Год | 16 лютага 2018 |
«Не гульня́» (руск.: Не игра) — беларускі мастацкі фільм, зняты ў 2018 годзе на нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» па замове Міністэрства культуры рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь у гонар 100-годдзя Узброеных Сіл Беларусі.[1]
Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]
Малады амбіцыйны праграміст Аляксей Кузьмянкоў, нягледзячы на адтэрміноўку, ідзе ў войска, каб лепш даведацца пра ваенныя парадкі і прыстасаваннях баявой тэхнікі для стварэння камп’ютарнай гульні. Аднак, праходзячы службу, Аляксей робіць поўную «перазагрузку» ўсяго свайго жыцця. Ён расстаецца з ілюзіямі ў дачыненні да лёгкіх перамог і хуткіх дасягненняў, пераадольвае ўласныя слабасці і звады, сустракае надзейных і верных сяброў, становіцца сапраўдным мужчынам і адкрывае новыя перспектывы ўласнага жыцця.
Акцёры[правіць | правіць зыходнік]
Акцёр | Роля |
---|---|
Павел Паўлюць | |
Мікіта Лубенька | |
Барыс Шумілін | |
Дзяніс Бараноўскі |
Здымачная група[правіць | правіць зыходнік]
- Дзяніс Скварцоў[ru] — рэжысёр
- Яўген Амельчэнка — сцэнарый
- Віктар Бандаровіч — аператар
- Андрэй Толсцік — мастак
Здымкі і прэм’ера[правіць | правіць зыходнік]
Здымкі прайшлі ў Мінску, на «Лініі Сталіна», Кургане Славы, у ваенным гарадку ў Печах. Спецыяльна для здымак на «Беларусьфільме» стварылі макет савецкага танка 1933 года Т-26[ru] у поўную велічыню.
Беларуская прэм’ера адбылася 16 лютага 2018 года.
Крытыка[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Па сюжэце «Не гульні» прайшліся тыя ж танкі, якімі вучацца кіраваць маладыя курсанты. Прайшліся, заўважым, гэтак жа груба і недасведчана. Усе персанажы фільма выйшлі такімі белымі і плоскімі, што з тым жа поспехам можна паўтары гадзіны глядзець на лісты вінілу.[2] журналіст, крытык Анна Яфрэменка.
|
![]() |
Зноскі
- ↑ Не игра (2018) (руск.) . kino-teatr.ru[ru]. Праверана 3 лістапада 2019.
- ↑ Ефременко, Анна. Подарок армии от нас с вами — за 900 тысяч долларов. Рецензия на фильм «Не игра» (руск.) , TUT.BY (12 апреля 2018 в 9:54). Праверана 3 лістапада 2019.