Віктар Аляксандравіч Андросаў
Віктар Аляксандравіч Андросаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 ліпеня 1937 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 сакавіка 2015 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | мастак, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Вучоба | |
Член у |
Віктар Аляксандравіч Андросаў (12 ліпеня 1937, Тбілісі, Грузія — 17 сакавіка 2015, Віцебск) — беларускі жывапісец, педагог.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Ленінградскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна (1969). Вучыўся ў А. Смірнова, В. Руднева, А. Зайцава, В. Сакалова, Л. Худзякова. У 1969—2002 гадах працаваў у мастацка-вытворчых майстэрнях, выкладаў у Віцебскім дзяржаўным педагагічным інстытуце (1975—1981). Член Беларускага cаюза мастакоў з 1989 г. Жыў у Віцебску.
Працаваў ў розных жанрах станковага жывапісу. Творам уласцівыя сюжэтнасць, рэалістычная трактоўка формы.
Сярод работ: тэматычныя кампазіцыі «Віцебск на парозе Новага года» (1999), «Народны паэт Беларусі Якуб Колас» (2000—2005), «Чарнобыльская трагедыя» (2005—2007), партрэты «Іна Аўчыннікава» (1988), «Салярцінскі Іван Іванавіч у 20-я гады» (1998), «Аўтапартрэт» (2007), пейзажы «Віцебск, вясна», «Беларуская зіма» (абодва 1992), «У краі блакітных азёр. Ушаччына» (1998), «Віцебск напярэдадні новага тысячагоддзя» (1999), «Зіма ў Віцебску» (2002), «Раніца на Палессі» (2003), «У краі блакітных азёр. Браслаўшчына» (2006), нацюрморты і інш.
Творы мастака знаходзяцца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Цыбульский, М. Л. Андросов Виктор Александрович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 1. — С. 18.