Перайсці да зместу

Віктар Віктаравіч Траццякоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Віктаравіч Траццякоў
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 17 кастрычніка 1946(1946-10-17)[1] (79 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі дырыжор, выкладчык універсітэта, скрыпач, музычны педагог
Інструменты скрыпка
Жанры класічная музыка
Выхаванцы Frédéric Bednarz[d]
Прэміі
прэмія Ленінскага камсамола Prize of the President of the Russian Federation
Узнагароды
ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені ордэн Дружбы народаў
народны артыст СССР Народны артыст РСФСР заслужаны артыст РСФСР Russian Federation Presidential Certificate of Gratitude прэмія Ленінскага камсамола Prize of the President of the Russian Federation Дзяржаўная прэмія РСФСР імя М. І. Глінкі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віктар Віктаравіч Траццяко́ў[2] (нар. 17 кастрычніка 1946) — савецкі і расійскі скрыпач, педагог, дырыжор. Народны артыст СССР (1987).

Нарадзіўся 17 кастрычніка 1946 года ў Краснаярску. Сын ваеннага музыканта. З 1956 года вучыўся ў МЦМШ у Ю. І. Янкялевіча, затым у МДК імя П. І. Чайкоўскага. У 1966 годзе выйграў першую прэмію Трэцяга Міжнароднага конкурсу імя Чайкоўскага ў Маскве.

Як камерны музыка Траццякоў выступаў разам са С. Т. Рыхтэрам, М. Л. Растраповічам і іншымі выбітнымі музыкантамі, а таксама разам з Ю. А. Башметам, Н. Р. Гутман і В. П. Лабанавым ён стварыў фартэпіянны квартэт, з якім рэгулярна выступае ў сталіцах Еўропы. У 1986—1991 гадах Траццякоў быў галоўным дырыжорам Дзяржаўнага камернага аркестра СССР, а ў 1986—1994 гадах старшынёй журы скрыпічнага Міжнароднага конкурсу імя П. І. Чайкоўскага.

З 1996 года Віктар Траццякоў — прафесар Кёльнскай Вышэйшай школы музыкі. Сярод яго вучняў — лаўрэаты міжнародных конкурсаў Сяргей Стадлер, Наталля Ліхапой, Іван Пачэкін, Ілля Калер і Данііл Аўстрых.

  • Траццяко́ў Віктар Віктаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 523. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Третьяко́в Виктор Викторович // Музыкальный энциклопедический словарь (руск.) / гл. ред. Г. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия, 1990. — С. 552. — 672 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-033-9.