Віктар Збігневіч Свіло

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Збігневіч Свіло
Нараджэнне 10 студзеня 1963(1963-01-10) (61 год)
Адукацыя
Узнагароды

Віктар Збігневіч Свіло (нар. 10 студзеня 1963, в. Жарнэлі Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці) — дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сакончыў Беларускі політэхнічны інстытут (арганізацыя дарожнага руху), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (правазнаўства), Акадэмію кіравання пра Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (дзяржаўнае і мясцовае кіраванне).

Працаваў майстрам вытворчага навучання, выбіраўся другім, першым сакратаром Ашмянскага райкама ЛКСМБ, загадваў аддзелам Гродзенскага абкама ЛКСМБ. Працаваў інспектарам, старшым інспектарам дзяржаўнай падатковай інспекцыі па Ашмянскаму раёну. Прайшоў шлях ад інспектара да намесніка начальніка Ашмянскай мытні. Кіраваў Ашмянскім раённым вузлом паштовай сувязі. Працаваў намеснікам старшыні Астравецкага райвыканкама.

Выбіраўся дэпутатам Ашмянскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных (членам прэзідыума), дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны Ганаровай граматай Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі