Віктар Канстанцінавіч Краўцоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Віктар Канстанцінавіч Краўцоў
Дата нараджэння

15 чэрвеня 1940(1940-06-15) (77 гадоў)

Месца нараджэння

Круглянскі раён, Магілёўская вобласць, БССР, СССР

Грамадзянства

Flag of Belarus.svg Беларусь

Навуковая сфера

матэматыка

Навуковая ступень

кандыдат фізіка-матэматычных навук

Віктар Канстанцінавіч Краўцоў (15 чэрвеня 1940, вёска Рублеўск, Круглянскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі матэматык. Кандыдат фізіка-матэматычных навук.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Комсеніцкую сярэднюю школу ў 1958 г. і паступіў на матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У снежні 1963 г. паступіў у аспірантуру пры кафедры ЭММ універсітэта, дзе правучыўся да лістапада 1964 г., так як быў прызваны на вайсковую службу.

Са снежня 1965 г. і па цяперашні час выкладчык на кафедры вышэйшай матэматыкі Мінскага вышэйшага ваенна-інжынернага вучылішча.

У 1973 г. у Ленінградскім дзяржаўным універсітэце абараніў дысертацыю «О некоторых проблемных вопросах и приложениях системы в остатках» на званне вучонай ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук.

Кандыдат фізіка-матэматычных навук з 1973 г. Вучонае званне «дацэнт» прысвоена ў 1976 г., а вучонае званне «прафесар» па кафедры вышэйшай матэматыкі прысвоена ў 1993 г.

Краўцоў В. К. — адзін з вядучых спецыялістаў у вобласці методыкі выкладання вышэйшай матэматыкі.

Асноўны кірунак яго навуковых даследаванняў звязаны са стварэннем высокапрадукцыйных вылічальных сістэм. Вынікі яго навуковай працы разглядаліся на многіх рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцыях. Навучальныя дапаможнікі, метадычныя распрацоўкі, напісаныя ім, аказваюць вялікую дапамогу пачынаючым выкладчыкам у асваенні методыкі выкладання вышэйшай матэматыкі ў вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь. Аўтар больш за 25 навуковых публікацый, 8 вынаходстваў, адзін з аўтараў вучэбнага дапаможніка «Кіраўніцтва да рашэння задач па вышэйшай матэматыцы» (1990).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Краўцоў Віктар Канстанцінавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 467. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.