Перайсці да зместу

Віктар Мікалаевіч Ласкавы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Мікалаевіч Ласкавы
Дата нараджэння 7 лютага 1936(1936-02-07) (89 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Віктар Мікалаевіч Ласкавы (7 лютага 1936, Гомель) — беларускі архітэктар.

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1959 годзе. Працаваў ва Упраўленні па будаўніцтве і архітэктуры Омскага аблвыканкама, з 1963 года — галоўны архітэктар праектаў, аддзела ў Белдзіпрагандлі, Аўтарампраекце, з 1982 года — галоўны архітэктар Спецмайстэрні СА БССР.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1966 года. Пражывае ў Мінску.

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): будынак Лендзіпрамясамалпрама ў Мінску (1974), рэстаран «Прыпяць» у Мазыры (1972), экспазіцыі БССР на міжнародных кірмашах-выстаўках у Заграбе, Дзюсельдорфе, Лейпцыгу, Плоўдзіве (1967— 74).

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971).

У шлюбе з архітэктарам Галінай Ласкавай.

Зноскі