Віктар Уладзіміравіч Ерафееў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Віктар Уладзіміравіч Ерафееў
Victor Erofeyev by Anton Nossik cropped.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

19 верасня 1947(1947-09-19)[1] (69 гадоў)

Месца нараджэння:

Масква, РСФСР, СССР[1]

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

пісьменнік, літаратурны крытык, журналіст, раманіст[d] і сцэнарыст

Мова твораў:

руская мова

Commons-logo.svg Віктар Уладзіміравіч Ерафееў на Вікісховішчы

Віктар Уладзіміравіч Ерафееў (19 верасня 1947, Масква) — сучасны расійскі пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын савецкага дыпламата Уладзіміра Іванавіча Ерафеева. Частка дзяцінства правёў з бацькамі ў Парыжы.

У 1970 годзе скончыў філалагічны факультэт МДУ, у 1973 годзе — аспірантуру Інстытута сусветнай літаратуры.

Вядомасць атрымаў пасля публікацыі эсэ пра творчасць маркіза дэ Сада ў часопісе «Пытанні літаратуры».

У 1975 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Дастаеўскі і французскі экзістэнцыялізм», якая выйшла ў 1991 годзе ў ЗША ў выглядзе асобнай кнігі.

У 1979 годзе за арганізацыю ў самвыдаце непадцэнзурнага альманаха «Метропаль» быў выключаны з Саюзу пісьменнікаў, а яго бацьку, які раней прыкрываў сына, знялі з пасады пастаяннага прадстаўніка СССР пры міжнародных арганізацыях у Вене. Да 1988 года Віктара Ерафеева не друкавалі ў СССР.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Record #104361395 // Общий нормативный контроль — 2012—2016.