Віктар Уладзіміравіч Краснапрошын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Уладзіміравіч Краснапрошын
Дата нараджэння 23 лістапада 1947(1947-11-23) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (2008) і кандыдат фізіка-матэматычных навук (1979)
Навуковае званне
  • прафесар[d] (2008)
Альма-матар
Узнагароды

Вiктар Уладзiмiравiч Краснапрошын (нар. 23 лістапада 1947, Кобрын, Брэсцкая вобласць) — беларускі матэматык, спецыяліст у галіне матэматычнай кібернетыкі, тэарэтычных асноў інфарматыкі. Доктар тэхнічных навук (2008), кандыдат фізіка-матэматычных навук (1979), прафесар (2008).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Прыкладная матэматыка», 1974; аспірантура, 1979).

Выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1974, факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, кафедра інфармацыйных сістэм кіравання, загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: распазнаванне вобразаў; штучны інтэлект; тэорыя прыняцця рашэнняў; інфармацыйна-камп’ютарныя тэхналогіі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • ганаровая грамата Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (2009),
  • ганаровая грамата НАН Беларусі (2010),
  • Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2021)[1].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Теоретические основы и технологии построения систем распознавания по прецедентности : диссертация … доктора технических наук : 05.13.17 : защищена 20.12.2007 : утверждена 02.04.2008 / Краснопрошин Виктор Владимирович. — Минск, 2007.
  • Модели с дискретными корректорами в задачах распознавания : автореферат диссертации … кандидата физико-математических наук : 01.01.09 / Краснопрошин Виктор Владимирович. — Минск, 1979.
  • Decision-Making in Economy and Management: Problems and Prospects / V. Krasnoproshin. — Barcelona, 1999.
  • Problem of Solvalibility and Choice of Algorithms for Decision Making by Precedence / V. V. Krasnoproshin, V. A. Obraztsov // Pattern Recognition and Image Analysis. — 2006. — Vol. 16, № 2. — P. 155—169.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Краснопрошин Виктор Владимирович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2009. — [Т. 1] : Брестская область. Кн. 1. — С. 507.