Віктар Яўгенавіч Панін (фізік)
| Віктар Яўгенавіч Панін | |
|---|---|
| |
| Дата нараджэння | 10 лістапада 1930 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 25 верасня 2020 (89 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | фізік |
| Навуковая сфера | механіка |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
| Навуковае званне | |
| Альма-матар | |
| Навуковы кіраўнік | Mariya Bolshanina[d] |
| Вядомыя вучні | Sergey Psakhie[d] |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Віктар Яўгенавіч Па́нін (10 лістапада 1930, Сяміпалацінск, КазАССР — 25 верасня 2020, Томск) — савецкі і расійскі вучоны ў галіне фізікі трываласці і матэрыялазнаўства, доктар фізіка-матэматычных навук (1968), прафесар (1971).
Акадэмік АН СССР (1987; чл.-кар. з 1981), Расійскай АН (1991). Замежны член НАН Беларусі (2000), замежны член НАН Украіны (2009). Ганаровы доктар Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта (2000). Ганаровы работнік вышэйшай прафесійнай адукацыі Расійскай Федэрацыі (2000). Ганаровы грамадзянін г. Томска (2000).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 10 лістапада 1930 года ў Сяміпалацінску (Казахская ССР).
Скончыў Томскі дзяржаўны ўніверсітэт (1952). З 1956 года працаваў там жа: з 1959 года — старшы навуковы супрацоўнік, з 1969 года — загадчык аддзела Сібірскага фізіка-тэхнічнага інстытута пры універсітэце. У 1980—1984 гадах — намеснік дырэктара Інстытута оптыкі атмасферы Сібірскага аддзялення АН СССР. З 1984 года — дырэктар Інстытута фізікі трываласці і матэрыялазнаўства Сібірскага аддзялення РАН, з 2002 года — дарадца РАН, загадчык лабараторыі гэтага інстытута. Адначасова з 1980 года — загадчык кафедры Томскага політэхнічнага ўніверсітэта. З 1998 года — галоўны рэдактар часопіса «Фізічная мезамеханіка».
Памёр 25 верасня 2020 года ў Томску (Расія).
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя даследаванні ў галіне механікі дэфармуемага цвёрдага цела, фізікі трываласці і пластычнасці, матэрыялазнаўства. Распрацоўвае новы навуковы напрамак — фізічная мезамеханіка матэрыялаў, якая дазваляе звязаць механіку суцэльнага асяроддзя (макраўзровень), фізіку пластычнай дэфармацыі (мікраўзровень) і фізічнае матэрыялазнаўства. Сфармуляваў і абгрунтаваў асноўныя прынцыпы фізічнай мезамеханікі.
Аўтар больш за 600 навуковых прац, у тым ліку 12 манаграфій, 39 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.
Прэмія НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН імя акадэміка В. А. Капцюга (2002) за цыкл работ «Фізічная мезамеханіка і новыя ўяўленні аб кантактным разбурэнні градыентных матэрыялаў: распрацоўка тэхналогій паверхневай інжынерыі матэрыялаў канструкцый».
Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1981, 1986), «За заслугі перад Айчынай» I (2007) і IV (1998) ступеней, медалямі.
Асноўныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Структурные уровни деформации твердых тел. Новосибирск, 1985 (у суаўт.).
- Физическая мезомеханика и компьютерное конструирование материалов : в 2 т. Новосибирск, 1995 (у суаўт.).
- Поверхностные слои нагруженных твердых тел как мезоскопический структурный уровень деформации // Физ. мезомеханика. 2001. Т. 4, № 3 (у суаўт.).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 10 лістапада
- Нарадзіліся ў 1930 годзе
- Нарадзіліся ў Семеі
- Памерлі 25 верасня
- Памерлі ў 2020 годзе
- Памерлі ў Томску
- Выкладчыкі Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Дактары фізіка-матэматычных навук
- Правадзейныя члены АН СССР
- Выпускнікі Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Члены РАН
- Члены АН СССР
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя медалём ордэна «За заслугі перад Айчынай» I ступені
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Замежныя члены НАНБ
- Матэрыялазнаўцы СССР
