Вікіданыя
Выгляд
| Вікіданыя | |
|---|---|
| англ.: Wikidata | |
| | |
| | |
| URL | www.wikidata.org |
| Камерцыйны | не |
| Тып сайта | база ведаў, вікі |
| Рэгістрацыя | неабавязковая |
| Мова(-ы) | шматмоўны |
| Уладальнік | Фонд Вікімедыя |
| Аўтар | Вікімедыя-супольнасць |
| Пачатак працы | 30 кастрычніка 2012 |
| Бягучы статус | працуе, паступова нарошчвае функцыянал |
| Слоган | the free knowledge base that anyone can edit, la base de conocimiento libre que todo el mundo puede editar і מאגר הידע החינמי שכל אחד יכול לערוך |
| Рэйтынг Alexa | 7 136[1] |
Вікіданыя (англ.: Wikidata) — сумесна рэдагаваная база ведаў, створаная Фондам Вікімедыя. Яна выкарыстоўваецца для забеспячэння цэнтралізаванага захоўвання даных, якія могуць утрымлівацца ў артыкулах Вікіпедыі — напрыклад, інтэрвікі-спасылак або статыстычнай інфармацыі: дат нараджэння, колькасці насельніцтва і да т. п.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Рэалізацыя праекта афіцыйна разбіта на тры этапы:
- фаза 1 — падтрымка цэнтралізаванага захоўвання інтэрвікі-спасылак.
- фаза 2 — элементы базы ведаў у выглядзе падтрымкі адвольных сцвярджэнняў аб аб’екце артыкула.
- фаза 3 — падтрымка адвольных пошукавых запытаў з магчымасцю выкарыстоўваць іх вынікі для аўтаматычнага абнаўлення розных спісаў у артыкулах Вікіпедыі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вікіданыя- wikidata.org — афіцыйны сайт «Вікіданых».
- Вікіданыя ў сацыяльнай сетцы X