Вікіпедыя:Адміністратары/Галасаванне наконт здымання сцяга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі


Праект правілаў зняцця сцягу адміністратара[правіць зыходнік]

  1. Працэдура зняцця праводзяцца без папярэдняга яе абмеркавання пры наяўнасці на адпаведнай старонцы праекту вылучанай згодна з Правіламі кандыдатуры.
  2. Зняцце праходзіць на старонцы Вікіпедыя:Адміністратары/Да пазбаўлення статусу. Кандыдатуры на пазбаўленне могуць уносіць толькі адміністратары. Згода намінаванага ўдзельніка непатрэбная.
  3. Любы адміністратар можа запрасіць пазбавіць яго правоў. У гэтым выпадку пазбаўленне адбываецца без дадатковага абмеркавання і галасавання, проста згодна з запросам.
  4. На пазбаўленне сцягу могуць выстаўляцца любыя адміністратары. Намінатар павінен прывесці прычыну выстаўлення.
  5. Пасля выстаўлення на пазбаўленне, намінаванаму адміністратару даецца тэрмін у 1 тыдзень, каб выказаць свае адносіны да намінацыі (падтрымаць і адмовіцца ад правоў, або выступіць супраць з аргументацыяй). У выпадку падтрымкі пазбаўлення, дадатковае галасаванне не праводзіцца, і па заканчэнні тыдня правы адміністратара могуць быць знятыя з удзельніка.
  6. У выпадку адсутнасці згоды намінаванага адміністратара, намінатарам прызначаецца галасаванне. Стварэнне раздзела для галасавання павінна адбыцца не меньш за 1 дзень да пачатка галасавання. Таксама намінатар мае права зняць кандыдатуру (напрыклад, калі адміністратар растлумачыў, што ён збіраецца выкарыстоўваць сцяг у будучыні і інш. --Artsiom91 (размовы) 00:23, 15 чэрвеня 2015 (MSK)).[адказаць]
  7. Правілы правядзення галасавання (удзельнікі, тэрміны і інш.) супадаюць з правіламі абрання. (1. У прынятых правілах, вядома, трэба будзе прапісаць гэта поўнасцю. 2. Выконваюцца таксама і правілы "Кандыдат не можа галасаваць па сваёй кандыдатуры і выконваць хоць-якія адміністратарскія функцыі ў дачыненні да старонкі галасавання", "Калі ў выніку галасавання кандыдат не абраны, наступнае выстаўленне яго ж кандыдатуры можа адбыцца не меней чым праз тры месяцы" — у адпаведнай інтэрпрэтацыі. --Artsiom91 (размовы) 00:23, 15 чэрвеня 2015 (MSK))[адказаць]
    Прапаную "пры адсутнасці парушэнняў, несумяшчальных са статусам адміна, наступнае выстаўленне яго ж кандыдатуры можа адбыцца не меней чым праз год". --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 10:47, 15 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
    Замяніць "тры месяцы" на "адзін год" — падтрымліваю. Але трэба спачатку дакладна акрэсліць парушэнні, несумяшчальных са статусам адміна.--Artsiom91 (размовы) 11:34, 15 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]

Заўвагі[правіць зыходнік]

Згодна з праектам, актыўнасць/неактыўнасць удзельнікаў ніяк непасрэдна не датычыцца сцяга — яе можна выкарыстоўваць толькі як аргумент у абмеркаваннях. Таксама ніякай працэдуры "пацверджання статусу" і "зняцця сцягу неактыўных удзельнікаў" не прадугледжваецца — усё вырашаецца ў індывідуальным парадку, гэтак жа як і пры абранні.--Artsiom91 (размовы) 00:23, 15 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]

Наконт скасавання статусу за неактыўнасць, гэта рабіцца незалежна ад нас, на ўзроўні сцюардаў, правілы прыняты і пералікі "кандыдатаў" складзены. Можна, вядома, самім гэтым займацца. Праўду кажучы, не разумею чым шкодзяць сцягі ў неактыўных. --Максім Л. (размовы) 09:55, 15 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Гэтыя правілы прапаноўваецца выкарыстоўваць не толькі для неактыўных адміністратараў, а для ўсіх (напрыклад, калі адміністратар страціў давер удзельнікаў). Калі ёсць правілы на ўзроўні сцюардаў, то дайце, калі ласка, спасылку — улічым гэтыя акалічнасці.--Artsiom91 (размовы) 10:20, 15 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Калі не памыляюся, правілы сцюардаў дзейнічаюць, калі ў супольнасці правілаў няма. Іначай правілы супольнасці маюць большую сілу, чым правілы МетаВікі. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 10:49, 15 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
За перманентныя войны правак, блакіроўкі трэба сцяг здымаць. --Artificial123 (размовы) 11:41, 15 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Па-першае, п. 4: «...прычыну выстаўлення» — трэба ўдакладніць якія. п. 5 і 6: трэба ствараць раздзел выбараў за 1 тыдзень і там праводзіць абмеркаванне, а не ствараць раздзел за 1 дзень.--Dzianis Niadbajla (размовы) 19:14, 28 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
п.4 — маюцца на ўвазе прычыны, па якіх адміністратар выстаўляецца да пазбаўлення статусу (ну не проста ж так яго статусу пазбаўляць — прычынамі могуць быць, напрыклад, неактыўнасць, парушэнне прынцыпаў вікіпедыі, злоўжыванне правамі, ці проста страта даверу з боку супольнасці — увогуле, што заўгодна). На мой погляд, гэта і так зразумела. Калі на Ваш погляд, зараз прапісана недастаткова, то, калі ласка, прапануйце свой варыянт.--Artsiom91 (размовы) 20:53, 28 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
п.5-6. У прапанове я маю на ўвазе, што спачатку ствараецца раздзел пазбаўлення статусу. На працягу тыдня вядзецца абмеркаванне. І калі кансэнсусу знайсці не атрымоўваецца, то прызначаецца галасаванне (ствараецца адмысловы падраздзел галасавання). І галасаванне пачынаецца не раней за дзень ад стварэння падраздзела галасавання, каб пачатак галасавання не стаў нечаканасцю для ўдзельнікаў.--Artsiom91 (размовы) 20:53, 28 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]