Вікіпедыя:Глыбіня

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Глыбіня ў Вікіпедыі (англ. Depth) — паказчык велічыні, якая характарызуе ўзровень развіцця моўнага радзела. Разлічваецца зыходзячы з сярэдняга ліку правак на артыкул і колькасці старонак, якія не з'яўляюцца артыкуламі (што, на думку аўтараў параметра, паказвае, наколькі развітая супольнасць дадзенага раздзела) і адсотка колькасці нарыхтовак у агульнай колькасці артыкулаў. Аднак, няма альтэрнатыўных даследаванняў, якія б даказвалі прамую залежнасць якасці моўнага радзела ад паказчыка «глыбіня».

Вызначэнне[правіць зыходнік]

Глыбіня вызначаецца наступным чынам:

, дзе
  • Depth — глыбіня
  • Edits — агульная колькасць рэдагаванняў у моўным раздзеле
  • NonArticles — колькасць старонак па-за асноўнай прасторай
  • Articles — колькасць артыкулаў
  • Total — агульная колькасць старонак моўнага раздзела (NonArticles + Articles)

Формулу можна спрасціць да віда:

Глыбіня Беларускай Вікіпедыі на 14:40 (UTC) 18 жніўня 2017 года складае 25.93 = 6.26 × 4.14, дзе Edits = 2 760 725, Total = 440 950, NonArticles = 295661, Articles = 145 289.

Штучнае завышэнне[правіць зыходнік]

Шэрагу раздзелаў уласцівае штучнае завышэнне паказчыка глыбіні. Гэта адбываецца за кошт павелічэння пэўнага з параметраў, якія ўплываюць на глыбіню раздзела ў цэлым, напрыклад колькасці правак або старонак, якія не з'яўляюцца артыкуламі. Указаны метад ажыццяўляецца з дапамогай ботаў або іншых дапаможных сродкаў, такіх як AutoWikiBrowser. Выкарыстоўваюць дадзены прыём для візуальнага павышэння якасці аднаго радзела ў параўнанні з іншымі моўнымі раздзеламі. У якасці прыкладу можна разгледзець Македонскую Вікіпедыю, дзе за кошт стварэння больш за 500 тысяч перанакіраванняў паказчык глыбіні перавысіў 500 і стаў адным з самых высокіх між вялікіх раздзелаў. Таксама яскравы прыклад Сербахарвацкай[1] і Татарскай Вікіпедый, дзе над мноствам артыкулаў, залітых ботамі, рабіліся шматлікія аднатыпныя праўкі (таксама з дапамогай ботаў)[2]. У выніку за кароткі прамежак часу глыбіня Татарскай Вікіпедыі вырасла амаль у тры разы.

Да недахопаў падобнага роду дзеянняў, акрамя некарэктнага параўнання якасці раздзелаў, можна аднесці таксама дадатковую нагрузку на серверы Вікіпедыі.

Іншае значэнне тэрміна «глыбіня» у Вікіпедыі[правіць зыходнік]

Акрамя «глыбіні» моўнага раздзела, існуе яшчэ і «глыбіня» пакрыцця любой канкрэтнай тэмы. Паняткі ў Вікіпедыі могуць быць паказаныя ў выглядзе іерархіі, напрыклад Фізіка -> Тэрмадынаміка -> Цеплаперадача. У любой разгляданай вобласці прысутнічае глыбіня, калі яны лёгка ўпісваецца ў такога кшталту іерархію. Артыкулы павінны быць напісаныя такім чынам, каб бацькоўскія (зыходныя) артыкулы былі напісаныя раней за пабочныя адгалінаванні (артыкулы, што паглыбляюць тэму бацькоўскага). Калі бацькоўскі артыкул ня поўны, то верагодна лепш паспрабаваць палепшыць бацькоўскі артыкул, чым ствараць пабочны, нават калі падставы стварыць такі артыкул відавочныя. У гэтым выпадку можа быць карысным зліць пабочны артыкул (асабліва, калі ён змяшчае вельмі мала інфармацыі) з бацькоўскім. У будучыні, калі асноўны артыкул будзе дапісаны, артыкулы можна будзе зноў раз'яднаць.

Гл. таксама[правіць зыходнік]

Зноскі