Сербахарвацкая Вікіпедыя
![]() Wikipedia na srpskohrvatskom jeziku | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
URL | sh.wikipedia.org (сербахарв.) |
Характар праекта | дабрачынны |
Тып сайта | сеткавая энцыклапедыя |
Рэгістрацыя | неабавязковая |
Мова | Сербскахарвацкая мова |
Уладальнік | Фонд Вікімедыя |
Пачатак працы | 16 студзеня 2002[1] |
Колькасць артыкулаў | 457 682 |
Колькасць выяў | 10 216 |
Колькасць старонак | 4 647 097 |
Колькасць правак | 41 387 857 |
Зарэгістраваных удзельнікаў | 181 626 |
Актыўных удзельнікаў | 207 |
Адміністратараў | 8 |
Глыбіня | 746,2 |
![]() |
Сербахарвацкая Вікіпедыя (сербахарв.: Srpskohrvatska Wikipedija, Харватасербская вікіпедыя, сербахарв.: hrvatskosrpska Wikipedija) — раздзел Вікіпедыі на сербахарвацкай мове, мове былой Югаславіі.
На ліпень 2014 года змяшчае 201 000 артыкулаў[2].
Асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]
У адрозненне ад Сербскай Вікіпедыі, гэты раздзел не ўтрымлівае сістэм пераўтварэння тэксту — тэкст бачны ў тым алфавіце, у якім быў уведзены. Аўтары самі выбіраюць, пісаць артыкул на кірыліцы ці на лацініцы, а ў апошнім выпадку прытрымвацца сербскай ці харвацкай арфаграфіі.
Падобнае «двухмоўе» прыкметна і на галоўнай старонцы, і ў афармленні нацыянальнага вэб-інтэрфейсу (надпісы на кірыліцы і лацінцы дублююць адзін аднаго), і нават у датах (назвы месяцаў адначасова прыведзены ў дзвюх версіях: славянскія (харвацкія) лацінкай, і лацінскія (сербскія) кірыліцай).
Актыўнасць у раздзеле непрапарцыйна малая колькасці ўдзельнікаў, і значная частка яе зводзіцца да ўзгадненняў розных варыянтаў арфаграфіі ў назвах артыкулаў (стварэнне перанакіраванняў і г. д.).
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Сербахарвацкая Вікіпедыя была заснавана амаль адначасова з сербскай, харвацкай і баснійскай. Мэтазгоднасць стварэння гэтага раздзела з самага пачатку ставілася пад сумнеў[3], аднак на той момант раздзел было вырашана ўсёткі развіваць.
Тым не менш, раздзел моцна адстаў у сваім развіцці ад трох больш «спецыфічных», якія выкарыстоўваюць больш вузейшую норму мовы і, магчыма, арыентаваных нацыянальна. Сербахарвацкі раздзел быў зачынены на кароткі час напачатку 2005 года як неактыўны.[4].
- 7 кастрычніка 2005 года — 1000 артыкулаў.
- 22 ліпеня 2006 года — 5 тыс. артыкулаў.
- 10 красавіка 2007 года — 10 тыс. артыкулаў.
- 4 лістапада 2008 года — 20 тыс. артыкулаў.
- 8 лістапада 2011 года — 50 тыс. артыкулаў.
- 4 ліпеня 2012 года — 60 тыс. артыкулаў.
Зноскі
- ↑ https://archive.ph/88VE1
- ↑ Актуальная статыстыка: sh:Special:Statistics
- ↑ sh:Glavna stranica&oldid=5
- ↑ meta:Requests for new languages/Wikipedia Serbo-Croatian (англ.)