Вікіпедыя:Конкурс «Што ў Беларусі ведаюць пра Ізраіль?»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Пасольства Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь і Ізраільскі культурны цэнтр пры Пасольстве (ІКЦ) абвяшчаюць конкурс для жыхароў Беларусі па напісанні ў Вікіпедыю энцыклапедычных артыкулаў пра сучасны Ізраіль.

Мэта конкурсу — стварэнне і паляпшэнне агульнадаступных энцыклапедычных артыкулаў у Вікіпедыі пра сучасны Ізраіль, паляпшэнне інфармаванасці жыхароў Беларусі пра гэту краіну.

Конкурс праходзіць пры ўдзеле Фонду Вікімедыя, які займаецца падтрымкай міжнароднай энцыклапедыі Вікіпедыя і Прадстаўніцтва ізраільскай авіякампаніі El Al у Рэспубліцы Беларусь.

Пераможцаў конкурсу чакаюць каштоўныя прызы.

Умовы конкурсу[правіць зыходнік]

Артыкулы пішуцца і размяшчаюцца ўдзельнікамі конкурсу ў міжнароднай энцыклапедыі Вікіпедыя паводле правілаў гэтага праекта ў адной з чатырох моўных версій — рускай, беларускай, беларускай (тарашкевіцай) і іўрыцкай.

Удзельнік дасылае ў аргкамітэт заяўку з указаннем імя і прозвішчы, кантактных дадзеных і ўліковага запісу ў Вікіпедыі з 24 чэрвеня да 20 кастрычніка 2013 года разам з пералікам напісаных і апублікаваных ім конкурсных артыкулаў.

Тэматыка артыкулаў[правіць зыходнік]

  1. Геаграфія: паселішчы, выдатнасці, нацыянальныя паркі, іншыя геаграфічныя аб'екты.
  2. Прырода: клімат, флора, фауна, нетры, водныя рэсурсы.
  3. Грамадства: насельніцтва, мовы, рэлігія, спорт, прафсаюзы, некамерцыйныя арганізацыі.
  4. Адукацыя і навука: сярэдняя адукацыя, універсітэты, каледжы, сістэма вышэйшай адукацыі, навуковыя даследаванні.
  5. Эканоміка: валютная сістэма, банкаўская сістэма, фінансы, прамысловасць, сельская гаспадарка, турызм, гандаль, прадпрымальніцтва.
  6. Транспарт: авіяцыйны (Ізраільскія авіялініі), аўтамабільны (уключаючы аўтобусны), чыгуначны, марскі, трамвай, метро.
  7. Сувязь і СМІ: тэлефон, інтэрнэт, пошта, тэлебачанне, радыё, прэса.
  8. Культура: Сусветная спадчына, музыка, літаратура, кінематограф, тэатр, архітэктура, кухня, святы, музеі, помнікі.
  9. Hi-Tech: высокія тэхналогіі ў Ізраілі, сістэмы Start-Up, касмічная праграма.
  10. Медыцына: сістэма аховы здароўя, бальнічныя касы, шпіталі і бальніцы, адукацыя ў вобласці медыцыны, медыцынскі турызм.

Тэмы пэўных артыкулаў выбіраюцца ўдзельнікамі самастойна ў рамках пазначанай тэматыкі і ў адпаведнасці з правіламі Вікіпедыі. На конкурс кожны ўдзельнік можа падаць неабмежаваную колькасць артыкулаў, дзе ўклад удзельніка мусіць складаць больш за 50 працэнтаў.

Графік правядзення конкурсу[правіць зыходнік]

  • Перыяд напісання артыкулаў: з 24 чэрвеня да 20 кастрычніка 2013 года.
  • Ацэнка артыкулаў і падвядзенне вынікаў: з 21 кастрычніка да 25 лістапада 2013 года.
  • Абвяшчэнне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў: 30 лістапада 2013 года.

Патрабаванні да конкурсных артыкулаў[правіць зыходнік]

  1. Не меней за 20 тысяч знакаў тэксту без уліку прабелаў.
  2. Адпаведнасць базавым правілам Вікіпедыі: энцыклапедычнасць, правяральнасць, нейтральнасць, апора на аўтарытэтныя крыніцы, забеспячэнне аўтарскіх правоў.
  3. Пісьменнасць, навукова-папулярны стыль.

Пажадана каб артыкулы былі ілюстраваны і якасна аформлены. На конкурс дапускаюцца артыкулы, створаныя ці кардынальна палепшаныя ўдзельнікамі конкурсу ў перыяд з 24 чэрвеня да 20 кастрычніка 2013 года. На конкурс дапускаюцца арыгінальныя працы, пераклад з іншых моўных версій Вікіпедыі дапускаецца толькі ў выпадку значнай перапрацоўкі зыходнага матэрыялу.

Узорам для конкурсных артыкулаў з'яўляюцца «выбраныя» і «добрыя» артыкулы рускай версіі Вікіпедыі. Аўтары «выбраных» і «добрых» артыкулаў, напісаных у межах конкурсу, атрымаюць найлепшыя шансы на прызавое месца.

Журы конкурсу ацэньвае артыкулы паводле якасці і адпаведнасці тэматыцы і размяркоўвае прызавыя месцы. Дадаткова ацэньваецца значнасць і складанасць тэмы. Запланаваны таксама дадатковыя намінацыі (у прыватнасці, прыз глядацкіх сімпатый).

Члены Журы[правіць зыходнік]

  • Пасол Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь Ёсеф Шагал.
  • Першы сакратар Пасольства Генадзь Палішчук.
  • Каардынатар рускамоўных інтэрнэт-праектаў пры Канцылярыі прэм'ер-міністра Ізраіля Шауль Катлярскі.
  • Кіраўнік Прадстаўніцтва авіякампаніі El-Al у Рэспубліцы Беларусь Яўген Калтун.
  • Рэдактар рускай версіі Вікіпедыі Марк Бернштэйн (Беларусь).
  • Рэдактар рускай версіі Вікіпедыі Вікторыя Дароніна (Вялікабрытанія).
  • Рэдактар беларускай версіі Вікіпедыі Максім Лепушэнка (Беларусь).
  • Рэдактар беларускай (тарашкевіца) версіі Вікіпедыі Павел Селіцкас (Беларусь).
  • Рэдактар іўрыцкай версіі Вікіпедыі Амір Ахароні (Ізраіль).
  • 1-ы прыз — білет у Ізраіль і назад на самалёце авіякампаніі El-Al і кубак пераможца.
  • 2-і прыз — мультымедыйная сістэма і памятны знак.
  • 3-і прыз — набор кніг пра Ізраіль і дыплом.
  • Прыз глядацкіх сімпатый — набор ізраільскіх ласункаў.

Заахвочвальныя прызы ад Фонду Вікімедыя і ад ІКЦ — флэшкі, майкі, торбы, бірулькі.

Журы мае права не прысуджаць прызавое месца нікому з удзельнікаў ці прысудзіць некалькі аднолькавых месцаў. Дадатковыя прызы ўсім удзельнікам конкурсу — майка з лагатыпам фонду Вікімедыя.

Удзельнікі конкурсу даюць згоду на выкарыстанне іх імя і фота ў рэкламных матэрыялах, звязаных з конкурсам.

Заяўкі дасылаць на адрас konkurs.israel@gmail.com.

Дапамога ўдзельнікам конкурсу[правіць зыходнік]

Напісанне якасных энцыклапедычных артыкулаў у Вікіпедыю вымагае адпаведнасці правілам гэтага праекта, таму ІКЦ прапануе дапамогу кансультантаў.

Дапамогу ў беларускай версіі Вікіпедыі аказвае рэдактар Maksim L. (размовы).

Апроч гэтага, кожны ўдзельнік конкурсу можа карыстацца бібліятэкай ІКЦ для працы над артыкуламі.