Вікіпедыя:Ордэны
Агульныя:
За заслугі •
Метапедычныя:
Заслужаны карэктар •
Тэхнічны •
Экзапедычныя:
Залатое пяро •
Эказапедычныя па тэмах:
Гістарычны •
Літаратурны •
Музычныя:
Музычны •
Спартыўныя:
Спартыўны •
Узнагароды тэматычных праектаў:
Біяордэн •
Розныя:
Прызнанне прэсы •
Усмешка •
Ордэны за заслугі — знакі падзякі, якія кожны ўдзельнік або праект Вікіпедыі можа даць іншаму ўдзельніку як знак павагі ў адносінах да працы, якую той зрабіў на карысць Вікіпедыі. Калі адзін удзельнік хоча ўручыць ордэн іншаму, то ён павінен паказаць таксама і прычыну ўзнагароджання, якая павінна адпавядаць тэматыцы і статуту ордэна. Уручэнне ўзнагарод праектаў Вікіпедыі абмяркоўваецца ў адпаведных праектах.
Удзельнік, узнагароджаны вызначаным ордэнам, можа быць пасля ўзнагароджаны іншым ордэнам ці ўзнагароджаны тым жа ордэнам паўторна. Так, адзін удзельнік можа ўзнагародзіць іншага ўдзельніка за высокую якасць артыкулаў; іншы можа ўзнагародзіць таго ж удзельніка за актыўную «адміністрацыйную» працу.
Калі вы прысвоілі ўдзельніку ордэн, то не забудзьце размясціць гэты ордэн на яго старонцы абмеркавання. Калі ўдзельнік згодзен з узнагароджаннем, ён сам перанясе ордэн на сваю асабістую старонку.
Да гэтай сістэмы не варта ставіцца занадта сур'ёзна: некаторыя ўдзельнікі могуць рабіць вельмі важную для Вікіпедыі працу, якая, аднак, застаецца неадзначанай, проста таму што ніхто не здагадаўся прысвоіць удзельніку ордэн, ці на гэта не знайшлося часу. Мэтай ордэнаў ні ў якой меры не з'яўляецца стварэнне іерархіі паміж удзельнікамі. Вікіпедыя — агульны праект, і кожны ўдзельнік грае ў ім важную ролю. Уласна кажучы, у ідэале кожны шматгадовы ўдзельнік заслугоўвае ордэнаў.
Калі ў вас узнікне жаданне стварыць новы ордэн, абдумайце — ці так гэта неабходна? Ці будзе ён масавым ці ён вам патрэбен для адзінкавага выпадку? Паспрабуйце падабраць адпаведны ордэн з ужо існуючых. Адкрыйце дыскусію на старонцы абмеркавання і абмяркуеце з іншымі ўдзельнікамі неабходнасць стварэння новага ордэна.
Ордэны[правіць зыходнік]
|
![]() |
Ордэны на Вікісховішчы |
---|