Вікіпедыя:Рэгулярныя сустрэчы-2018

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сустрэча 1 красавіка 2018[правіць зыходнік]

Сустрэча праходзіла ў Мінску, у адной са сталічных кавярняў, з удзелам украінскіх сяброў. Асобныя вікімедыйцы з Украіны актыўна дапамагаюць развіццю беларускага раздела Вікіпедыі і іншых праектаў Вікі.

Сустрэча 5 лістапада 2018[правіць зыходнік]

Сустрэча праходзіла ў Мінску, на кватэры аднаго з удзельнікаў.

Абмен досведам пра афлайн жыццё вікісупольнасці і абмеркаванне крокаў па развіцці беларускай вікісупольнасці.

  1. Расповед пра сустрэчу Вікімедый Цэнтральнай і Усходняй Еўропы 13-15 кастрычніка ў Львове (найбольш цікавыя даклады і трэнды)
  2. Правядзенне рэгулярных сустрэч (магчымыя дні і месца)
  3. Штогадовая справаздача Беларускай групы ўдзельнікаў (Community User Group Belarus)
  4. Чарговая віківандроўка 22-25 снежня
  5. Практыкум па запытах SPARQL у Вікідадзеных (WikiData)

Удзельнікі сустрэчы[правіць зыходнік]

ВЫРАШАНА:

  1. Аднавіць вікісустрэчы афлайн на рэгулярнай аснове (штомесячна) - кожны першы чацвер месяца - 19:00
  2. Правесці перамовы з Навуковай бібліятэкай БНТУ наконт памяшкання для сустрэч (Ihar Dorinel)
  3. Зладзіць 22-25 снежня наступную віківандроўку ў рэгіён Палесся: Мікашэвічы, Тураў, Давыд-Гарадок, Столін. Адказныя:
    • Лагістыка - Ihar Dorinel
    • Славутасці і аб'екты - DobryBrat і KarlKori
    • Інфармацыйны складнік - Da voli

Таксама ўдзельнікі вікісустрэчы далучыліся да Telegram-канала Беларускай Вікіпедыі, створанага 9 кастрычніка 2018 г.

Сустрэча 6 снежня 2018[правіць зыходнік]

Месца правядзення[правіць зыходнік]

Каворкінг «"КБ-16" (Навуковая бібліятэка БНТУ)

Удзельнікі сустрэчы[правіць зыходнік]

На гэты раз на сустрэчы панаваў парытэт паміж дзвюма раздзеламі беларускай Вікіпедыі: 3 ўдзельніка прадстаўлялі Вікіпедыю беларускім класічным правапісам і 3 - Вікіпедыю афіцыйным правапісам.

Абмеркаванне[правіць зыходнік]

  1. Завяршэнне рэдагавання справаздачы беларускай вікісупольнасці за 2017-2018 гг. да 20.12.2018
  2. Заснаванне грамадскай арганізацыі беларускай вікісупольнасці
  3. Стварэнне і правядзенне тэматычных вікітыдняў
  4. Віківандроўка 22-25.12.2018 - магчыма, будзе скарочана ці перанесена на іншы тэрмін з прычыны малой колькасці зацікаўленых.

Была выказана прапанова па шырэйшаму прыцягненню настаўнікаў і выкладчыкаў навучальных устаноў Беларусі да дзейнасці ў праектах Вікімедыя як адной з мэтаў больш дынамічнага развіцця вікісупольнасці.

Удзельнік:W выказаў ініцыятыву перакласці артыкул Wikimedia Community User Group Belarus на мета-вікі з англійскай на беларускую мову. Зроблена [1]

Наступная вікісустрэча - 10 студзеня 2019 г. (18:00)

Карысныя спасылкі[правіць зыходнік]